HOBBY GAMES

Мы прапануем самыя цікавыя, займальныя і карысныя гульні!Забаўку даспадобы ў нас знойдуць людзі рознага ўзросту і статусу. Мы падбяром найлепшы варыянт для дзіцяці і дарослага, для настаўніка і калегі па бізнесе, для сям'і і любой кампаніі!

HOOKAH ROOM

Hookah room – гэта паспяховы праект, які ўжо паспеў добра сябе зарэкамендаваць. Hookah room – гэта высакакласныя кальяны, адказныя і ветлівыя кальяншчыкі, якасны тытунь і толькі прафесійнае абсталяванне, а таксама вялікая колькасць лаяльных кліентаў і надзейных партнёраў.

ВІПШАР

Наша прадпрыемства мае вялікі вопыт абслугоўвання масавых мерапрыемстваў (больш за 15 гадоў). Двойчы былі ўдзельнікамі фестывалю LIDBEER (2015, 2016 гг.). За час існавання прадпрыемства мы паспелі папрацаваць ва ўсіх населеных пунктах краіны з колькасцю насельніцтва больш за 3000 чалавек. Мы дорым радасць дзецям, таму не можам працаваць дрэнна!

SUMO.BY

Без забаўляльных атракцыёнаў ужо немагчыма ўявіць ні адзін летні адпачынак. Каб свята для дзяцей атрымалася неверагодным, патрэбны захапляльныя забавы. І мы гатовы вам такія прапанаваць! Мы можам ажыццявіць свае самыя вясёлыя ідэі адносна фестывалю LIDBEER. Нашы атракцыёны будуць да душы ўсім!

ВЕЛАМАБІЛІ

Веламабіль – транспартны сродак з мускульным прывадам, які спалучае прастату, эканамічнасць і экалагічнасць веласіпеда з устойлівасцю і зручнасцю аўтамабіля. Добрая магчымасць паглядзець усю пляцоўку за кароткі адрэзак часу і атрымаць асалоду ад хуткасці руху!

ВЫЯЗНЫ ЦІР

Ва ўяўленні большасці людзей цір – гэта штосьці фундаментальнае: тоўстыя сцены, зброя ў сейфе, строгія інструктары... Але галоўная асаблівасць – абсалютная нерухомасць, г. зн. цір павінен быць стацыянарным. Таму наш мабільны цір вельмі добра ўпішацца ў межы фестывалю LIDBEER.

ЦАЦКІ

Я прадпрымальнік, які цешыць дзетак сваімі цацкамі ўжо другі год! «Беражыце свае вочкі, бо яны ў вас проста разбягуцца ад разнастайнасці яркіх і бліскучых цацак на маім вясёлым стале!»

ЛІГА ВОЛЬНЫХ СТРАЛКОЎ

«Ліга Вольных Стралкоў» – аб’яднанне лучнікаў-аматараў, прафесіяналаў і пачаткоўцаў. Стральба з лука выхоўвае шмат карысных якасцей, незаменных для любой вобласці, і з'яўляецца сродкам патрыятычнага выхавання.

ФОТАМАГНІТЫ

Фотамагніты ад #тризайца – лепшая аздоба халадзільніка ці офіснай магнітнай дошкі! Імгненны выраб фотамагнітаў у любых умовах з выкарыстаннем матэрыялаў выдатнай якасці! Фармат сувеніра – 6х9 см. Фармат мерапрыемства – любы!

АКВАГРЫМ – ІРЫНА ЧЭЧАТ

Я – аквагрымёр Ірына Чэчат. Прафесійны мастак і выпускніца Міжнароднай школы фэйс- і бодзіарту, адзін з заснавальнікаў праекта @bellyart_by. Выкарыстоўваю матэрыялы лепшых сусветных вытворцаў – гіпаалергенныя, бяспечныя, прызначаныя спецыяльна для размалёўкі цела.

АКВАГРЫМ – ДРАКА АНАСТАСІЯ

Аквагрым, нанясенне міхендзі, бляск-тату. Дзеці ў захапленні ад «малюнкаў на твары», таму што кожная дзяўчынка можа адчуць сябе прынцэсай ці феяй, а кожны хлопчык – чалавекам-павуком ці бэтманам.

АРТ-СТУДЫЯ «ELIZ»

Наша каманда працуе ў гэтай індустрыі ўжо больш за тры гады. За гэты час мы паспелі зрабіць маляўнічымі і шчаслівымі больш за 3000 чалавек у Беларусі і СНД, калі ўдзельнічалі ў фестывалях у розных гарадах. Мы ствараем вобразы для кожнага госця і збіраем вашы радасныя ўсмешкі!

Клуб актыўнага адпачынку LW «Палярыс»

Мы з'яўляемся першым лазертаг-клубам у горадзе Лідзе! LW «Палярыс» – для забавы ў нас куплена зброя апошняга пакалення. Мы не толькі ладзім гульні са страляннем – мы робім сцэнарныя місіі і забаўляльныя конкурсы. У нас таксама ёсць спецыяльная мішэнь, па якой можна будзе страляць абсалютна бясплатна. Паспрабуе кожны!

Клуб радыёкіруемых мадэляў Clarkson

Клуб радыёкіруемых мадэляў Clarkson прапануе ўнікальныя забавы! Забудзьцеся пра нудныя катанні на радыёкіруемых машынках! Мы прапануем: • прафесійную трасу для RC-машын; • спецыяльна абсталяваную пляцоўку для танкавага бою; • радыёкіруемыя верталёты; • унікальную атмасферу, якая дазваляе атрымаць максімальнае задавальненне ад гульні! Мы зробім усё магчымае, каб Вы змаглі адпачыць на ўсе 100%, атрымаць мора станоўчых эмоцый і максімальнае задавальненне!

QUESTORIA

Хтосьці з вас чуў, а некаторыя і гулялі ў «Мафію». Але што вы ведаеце пра сапраўдныя квэсты? Гульня, якая прымушае вас думаць і ўжывацца ў ролю. «Квесторыя» адкрывае гэты казачны свет, з якога вельмі цяжка вярнуцца… «Квесторыя» – гэта гісторыя, у якой гледачы становяцца дзейнымі асобамі. Вы паспрабуеце сябе ў новым вобразе: герой дэтэктыва, вестэрна, містычнага трылера. У кожнага – свая роля і ўнікальныя мэты. Знаёмцеся, размаўляйце, вядзіце інтрыгі!

Надзіманы забаўляльны комплекс «Спанч Боб»

Сучасныя бацькі для забавы сваіх любімых дзетак аддаюць перавагу надзіманым цэнтрам. Гэта звязана з там, што гульнявы развіваючы цэнтр гарантуе дзіцяці неабходную бяспеку і дорыць радасць ад заняткаў унутры цэнтра!

КАЎБОЙ СІЛЬВЕР

Каўбой Сільвер – гэта яскравы, вясёлы і актыўны вулічны аніматар. Яго харызма і ўсмешка заваёўваюць сэрцы прахожых, а фота з ім становіцца незабыўным уражаннем!

ГІТАРЫСТ FERGIO

Прывітанне! Мяне завуць Фёдар Лысенка, выступаю пад псеўданімам FERGIO. Я прафесійны гітарыст, граю ва ўнікальным для Беларусі стылі fingerstyle. Ігра ў стылі fingerstyle ¬– гэта неверагодны каларыт, перапляценне гукаў гармоній, перкусіі, незвычайных перабораў і захапляльных рэдкіх узораў ігры ва ўжо вядомых і пазнавальных п’есах і мелодыях. Стыль fingerstyle дорыць слухачам неверагодна цёплую, рамантычную і захапляльную атмасферу.

Фокуснік Аляксандр Урбановіч

«Цуд – гэта тое, што нас здзіўляе, але што мы не можам лагічна патлумачыць!» Мяне называюць URBAN-Чараўнік, і я раблю цуды з дапамогай розных трукаў ілюзійнага мастацтва! Запрашаю ўсіх ахвотнікаў убачыць дзівосы на свае вочы і самім прыняць удзел у іх стварэнні на маіх выступленнях, якія будуць праходзіць на вуліцах горада ў межах фестывалю LIDBEER.

Жывыя статуі з золата

Адметнымі асаблівасцямі жывой статуі з'яўляюцца адсутнасць якіх-небудзь рухаў і колеравая гама касцюма і грыму, якая цалкам ідэнтычная колеру помнікаў і статуй!

Артыст-баяніст Андрэй Канаплёў

Андрэй Канаплёў – прафесійны артыст-баяніст, аранжыроўшчык, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў! Багаты вопыт выступленняў на розных канцэртных пляцоўках краіны. У рэпертуары артыста разнастайныя музычныя кампазіцыі розных стыляў і эпох!

КВЗ «Лепшыя сябры»

Мы ўвесь час разам! І ў жыцці, і на сцэне! А ўсё таму, што мы – ЛЕПШЫЯ СЯБРЫ! З задавальненнем пацешым сваёй творчасцю гасцей фестывалю LIDBEER-2017!

Рысаванне каляровым пяском «Чырвоны замак»

Наш асноўны від дзейнасці – рысаванне каляровым пяском. Паслуга прызначаецца дзецям, старэйшым за тры гады, і запатрабаваная ў месцах адпачынку, на святах і мерапрыемствах, на фестывалях, пры правядзенні прома-акцый. Можна зрабіць тэматычныя малюнкі з выявамі лагатыпаў і надпісамі. Удзельнікі працэсу атрымліваюць не толькі захапляльны занятак, але і маляўнічы рэзультат, які забяруць з сабой як сувенір.

Лучна-арбалетны цір «Стралковы драйв»

Мы – каманда прафесійных інструктараў. 5 гадоў работы з выязным лучна-арбалетным цірам! Працуем якасна, цікава і весела. Выбух эмоцый гарантуем кожнаму наведвальніку!

Аквагрым «МорДашка»

Ствараю дзівосныя вобразы спецыяльнымі фарбамі для цела і дару ўсмешкі.

Музычны гурт «Two Faces»

Малады музычны гурт з горада Мінска. Граем у стылях поп, поп-рок, інды-рок. Маем добры вопыт канцэртнай дзейнасці, выконваем пераважна кавер-версіі вядомых песень знакамітых артыстаў, зараз таксама запісваем уласны музычны матэрыял.

Гурт Reason Game

Мы, Reason game, – простыя хлопцы, якія любяць іграць музыку і рабіць гэта ў розных месцах і для розных людзей. Мы з сапраўдным задавальненнем іграем і дорым сваёй ігрой эмоцыі людзям, якія нас слухаюць.

Музычны гурт (вулічныя музыканты) GreenBox

GreenBox – вулічная музычная групоўка з Мінска. Калі вы бачылі іх на плошчах ці вуліцах вашага горада, то наўрад зможаце забыць. Вяселле, музыка, танцы, вашы любімыя песні і мора пазітыву – усё гэта GreenBox!

Дуэт Double A

Прафесійны дуэт маладых музыкантаў – скрыпача і акардэаніста! У рэпертуары сучасныя і класічныя творы, а таксама папулярныя саундтрэкі да фільмаў! З нашай музыкай вы пацешыце не толькі сябе, але і сваю душу!

Забавы ад Шымулевіч

Хачу прыняць удзел у свяце LIDBEER з вясёлымі і цікавымі атракцыёнамі!

Музычны дуэт «Just Duet»

Граем пераважна джаз, поп, блюз. Хочам дать людзям прыемную музыку і добры настрой!

Парк 0,67

Парк 0,67 – актыўны адпачынак для кампаніі любога ўзросту. Гульня ў лазертаг, лучна-арбалетны цір, мабільны скаладром – мы ведаем, як арганізаваць цікавы і запамінальны адпачынак для вас і вашых сяброў!