Martin S

Гурт заснаваны ў 2012 годзе. У гэтым жа годзе быў выпушчаны дэбютны аднайменны альбом (Martin S. - Martin S. 2012. Вігма). Па выніках 2012 года шэраг профільных выданняў Беларусі прызнаў гурт адкрыццём года. У 2015 годзе пабачыў свет другі паўнафарматны альбом гурту, запісаны на сродкі, сабраныя шляхам краўдфандынга (Martin S. – Першы, 2015. Вігма). Заслугі: фіналіст конкурсу «Крот-рок-фэст-2012»; фіналіст конкурсу «Голд-фэст-2012»; гран-пры «Такія пернікі-2012»; паўфіналіст міжнароднага конкурсу EMERGENZA Belarus-2013; паўфіналіст міжнароднага конкурсу «X-стар-2014». Тройчы ўдзельнік нацыянальнага адбору на Еўрабачанне, фестывалю «Славянскі базар у Віцебску», Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Мала93ечна». Гурт ратыруецца на беларускім і ўкраінскім радыё і ТБ. За час існавання выпушчана 5 сінглаў, 1 ЕР, 2 студыйныя альбомы, 1 альбом рэміксаў. Гурт выступаў на розных пляцоўках – ад невялікіх клубаў да стадыёнаў. Мае шырокую геаграфію імпрэз: Беларусь, Расія, Літва, Польшча. Характар выступленняў розны: гэта як сольныя канцэрты, так і фестывалі. Гурт мае выдатную харызму, любая зала для яго, як пластылін: лепяць са слухача паслухмяную публіку, да канца выступлення ўсе ўцягненыя ў агульную энергетыку, нават тыя, хто чуе іх першы раз.

Видео 1
Видео 2

Ferris Wheel

Мы – гурт Ferris Wheel з горада-героя Мінска, Рэспубліка Беларусь. Мы граем ska-punk, ska-core. Каманда была заснавана ў 2015 годзе. У 2016 годзе мы запісалі дэбютны альбом «Выбар». У тым жа годзе выступілі са сваёй праграмай на еўрапейскім фестывалі «Кубана Новый Год». У студзені 2017 года мы зрабілі першы вялікі тур па гарадах Расіі і Фінляндыі для падтрымкі альбома «Выбар». Вясной ездзілі ў невялікі тур па гарадах Латвіі. Склад гурту: Андрэй Богдан – вакал Андрэй Гурын – вакал Аляксей Расаднікаў – барабаны Руслан Паляшук – сола-гітара Андрэй Курляндчык – бас-гітара Аляксей Раманаў – труба Мікалай Дземідовіч – трамбон

Видео 1

InSaЙТ

Гурт «InSaЙТ» (г. Мінск) сумяшчае музычныя стылі з эксперыментамі. Кожная новая работа каманды – гэта творчы кампраміс. Кожны з трэкаў «InSaЙТ» напоўнены сваёй гісторыяй і вопытам, выражае ў сабе перажыванні, унутраную барацьбу, эмоцыі і ўсю гаму пачуццяў сваіх аўтараў. «InSaЙТ» – гэта філасофія, «InSaЙТ» – гэта нешта ўнутры. Песні «InSaЙТ» знаходзяцца ў ратацыі на папулярных беларускіх і расійскіх радыёстанцыях. Трэкі «Зачем» і «Есть 1000 слов» неаднаразова выходзілі ў фіналы музычных конкурсаў, якія праводзяцца беларускімі радыёстанцыямі. «InSaЙТ» выступае на самых вядомых альтэрнатыўных пляцоўках г. Мінска – RePublic, Doodah King, «Графіці», Bristle Bar. У цяперашні час «InSaЙТ» працуе над запісам свайго першага альбома. Таксама плануецца пераклад некаторых кампазіцый на беларускую мову, іх адаптацыя і запіс.

Видео 1
Видео 2

Intellegency

INTELLIGENCY – гэта вулічны электронны live-band з Мінска, які спалучае ў сваёй музыцы бескампраміснае techno і танцавальны deep. Музыка INTELLIGENCY – гэта спалучэнне клавішаў, плаўнай гітары, незвычайнага вакалу і лёгкага электроннага сінтэзу. Deep house, techno, blues – гэта музыкальныя арыенціры гурту. Вялікую ролю ў іх творчасці адыгрываюць live-імправізацыі ў стылі rightnow. Музыканты называюць свой стыль technoblues. Каманда за сваю нядоўгую гісторыю ўжо паспела падзяліць сцэну з ONUKA, Mujuice, Teslaboy і прыняць удзел у буйных міжнародных фестывалях MAYDAY (Мінск, 2013), MIRUM MUSIC FESTIVAL (2015), VIVA Madness (2015), «Файне Місто» (2016), Koktebel Jazz Festival-2016, Halfway Festival- 2016, BASOWISZCZA-2016 (Польшча), FSP-2016 (Мінск), «Тарас Бульба» (Украіна, 2017), FSP-2017 (Мінск).

Видео 1
Видео 2

Laudans

Laudans – гэта рок-дуэт з Мінска. Іх музыка вылучаецца ўнутранай энергетыкай, харызмай і актуальнасцю. Гурт існуе з 2013 года, калі адбылося першае выступленне ў Мінску. З таго часу склад і стыль Laudans неаднойчы змяняўся. У дуэце грае Андрэй Лугін (вакал, рытм-гітара) і Алёна Палачанская (сінтэзатар). За час свайго існавання гурт выпусціў 2 альбомы: «Завысока Заблізка» (2014) і «Адзінства» (2017). Laudans канцэртуе па гарадах Беларусі, Польшчы і Літвы, выступае ў канцэртных залах, касцёлах, музеях, на адкрытых пляцоўках, ва ўніверсітэтах і школах. Дуэт з'яўляецца пераможцам конкурсу «Ведай нашых», фестывалю Szukalem was, які штогод праходзіць у Zakopane (Польшча), лаўрэатам фестываляў Psallite Deo (Kęty), Fetting Festiwal (Baranów), Glory (Warszawa, Wrocław), Salwatorijanski festiwal (Trzebnica) і інш. «Праз нашыя песні мы хочам сказаць людзям: «Хадзем з намі шляхам веры. Таму што вера не можа сядзець склаўшы рукі, а патрабуе нашага адказу – майго і твайго».

Видео 1
Видео 2

100

LIS

Гурт LIS заснаваны ў 2014 годзе ў Магілёве. Музыка гурту ўяўляе сабой спалучэнне меладычнага вакала з цяжкім гітарным гучаннем, якое змяняюць атмасферныя акустычныя партыі, а лірыка песень аб унутраным свеце чалавека і яго хваляваннях напаўняе эмоцыямі кожнага слухача. Музыканты не абмяжоўваюць сябе якімі-небудзь рамкамі, таму стыль гурту можна вызначыць як alternative rock з элементамі punk rock, progressive rock і інш. За час існавання на рахунку гурту перамога ў конкурсе Mogilev Rock Battle 2017, выхад у паўфінал музычнага конкурсу «Адборышча-2017», а таксама шматлікія выступленні ў Магілёве і Мінску, у тым ліку і акустычныя.

Видео 1
Видео 2

MaryRose

Гурт заснаваны ў 2014 годзе, у тым жа годзе выйшаў першы сінгл The Gods of Rock'n'Roll. Затым калектыў пачаў актыўную канцэртную дзейнасць, якая працягваецца да цяперашняга часу. За мінулыя тры гады гурт MaryRose выступіў на шматлікіх пляцоўках, у тым ліку з сольнымі канцэртамі, і прыняў удзел у некалькіх фестывалях. Гурт заўсёды цёпла сустракалі ў Беларусі, Расіі, Літве і Украіне. Да сённяшняга дня калектыў запісаў 6 сінглаў, а неверагодны канцэрт на паўтары гадзіны абавязкова будзе гайдаць любую пляцоўку. Зараз ідзе работа над поўнафарматным альбомам, які выйдзе не раней за лета – восень 2017 года. Назва і трэк-ліст будучага лонг-плэя пакуль трымаюць у сакрэце. Склад: Sid – вакал; Max (Максім Сянько) – бас; Inga – барабаны; Archy (Арцём Міхайлаў) – гітара, бэк-вакал. Listеn MaryRose. Enjoy Rock'n'Roll

Видео 1
Видео 2

MIKITA

MIKITA – актуальная электронная музыка з захаду Беларусі на роднай мове. MIKITA – псеўданім маладога беларускага артыста і саундпрадзюсара Мікіты Ігнаценкі. У 2014 годзе Мікіта скончыў Маскоўскі тэатральны ўніверсітэт «ГІЦІС», потым быў удзельнікам некалькіх яркіх тэатральных пастановак і музычных праектаў STAY (Беларусь) і Triangle Sun (Расія). З апошнім Мікіта выступаў на шматлікіх маскоўскіх пляцоўках, у тым ліку ў эфіры праграмы «Вячэрні Ургант». 4 ліпеня 2016 года выйшаў першы сольны сінгл MIKITA «Лёс» Праект MIKITA і сінгл «Лёс» – дэбют Мікіты Ігнаценкі як сольнага артыста.

Видео 1
Видео 2

Place To Be

Сябры, прадстаўляем вам слыхавую загрузку гісторый гарадскіх дарог пад лёгкую нелінейнасць у сталасці музычных рашэнняў і багацце натхняльных гукаў музыкі са свету губных гармонікаў. Place to Be – быць у моманце Тут і Зараз. Губны гарманіст Place to Be Вадзім Міцько з'яўляецца першым (і на цяперашні момант адзіным) у Беларусі эндорсерам сусветна вядомай нямецкай фабрыкі губных гарамонікаў Seydel. Зараз гурт працуе над дэбютным альбомам.

Видео 1
Видео 2

Rower

Творчасць гурту Rower наскрозь прасякнута духам «залатога часу» рок-музыкі, духам 60-х гадоў XX стагоддзя. Часам кахання і свабоды, часам зыходнага пункту – сінгулярнасці ўсёй сучаснай рок-музыкі. Тут няма пэўнага жанру, ёсць толькі шалёная энергетыка, рытмічная музыка і гарманічная лірыка. Хлопцы аддаюцца музыцы па поўнай праграме, тонучы ў гітарных сола і глыбокіх басовых партыях, зацягваючы слухача за сабой у бездані музычнай нірваны.

Видео 1

Dzieciuki

Dzieciuki – беларускі фольк-панкавы гурт з Гродна. Заснаваны ў 2012 годзе. Гурт выконвае песнi выключна на беларускай мове. Тэматыка песень пераважна гістарычна-патрыятычная. У 2014 годзе гурт атрымаў прэмiю «Героi года» ад музычнага партала «Тузін Гітоў». У сваёй дыскаграфii гурт мае 2 альбомы.

Видео 1

The Feedback

Малады беларускі рог-гурт. Заснаваная як кавер-бэнд у 2011 годзе, каманда прывабіла многіх слухачоў сваім выкананнем песень легендарнага гурту Queen. Але з часам музыкантам захацелася рабіць нешта ўласнае, падзяліцца са светам сваім бачаннем музыкі. Першай спробай стаў выпушчаны ў 2014 годзе сінгл «Улетаем». У 2016 годзе вакаліст і лідэр гурту Яўген Клябанаў стаў удзельнікам папулярнага ўкраінскага шоу «Голас краіны», дзе трапіў у каманду да Святаслава Вакарчука. Падмацаваўшыся вопытам удзелу ў такім значным шоу, Яўген разам з «The Feedback» робяць другі сінгл – «Песня о человеке», які добра прынялі прыхільнікі гурту. У лютым 2017 года выходзіць міні-альбом «Смещение оси». Па настроі гэты альбом атрымаўся душэўна-філасофскім. Але на гэтым «The Feedback» не спыніліся: у цяперашні час гурт працуе над новымі песнямі. Склад гурту: ЯЎГЕН КЛЯБАНАЎ – ВАКАЛ, КЛАВІШНЫЯ СЯРГЕЙ СІНКЕВІЧ – БАРАБАНЫ І ПЕРКУСІЯ РАМАН САРАКАЛЕТАЎ – ГІТАРА АРЦЁМ АСТАПЕНКА – БАС-ГІТАРА

Видео 1
Видео 2

WIND

Гурт WIND – музыка, якая прасякнута настроем вялікага горада, думкамі і эмоцыямі кожнага, хто жыве ў ім і ў плыні імклівага часу зліваецца ў адзін арганізм – чалавецтва. Пасля доўгай «спячкі», раптоўнае «абуджэнне»: максі-сінгл пад назвай «Завтра», які складаецца з трох кампазіцый: «Завтра», «Ящик Пандоры», «Маяк». Сінгл з'яўляецца прадвеснікам поўнафарматнага альбома гурту, над якім музыканты цяпер рупліва працуюць, каб пазнаёміць слухачоў з новай канцэпцыяй і гучаннем. Гурт граў на адной сцэне з TT-34, Rasta, God’s Tower, «Дай Дорогу», Graveworm, TRACKTOR BOWLING і iнш.

Видео 1
Видео 2

Андрэй Сянькевіч

Андрэй Сянькевіч – музыкант, кампазітар, мультыінструменталіст. Праект заснаваны ў Мінску, існуе з 2014 года. Выконвае руска- і беларускамоўны інды-фольк. Да вясны 2016 года праект існаваў у фармаце сінгер-сонграйтара. Пасля выхаду альбома «Мечтатели серых улиц» у 2015 годзе і сінгла «СВЕТ» у 2016 годзе канцэрты адбыліся ў некалькіх дзясятках гарадоў Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Малдовы, Украіны і Германіі. Праект увесь час пашырае геаграфію сваіх выступленняў, зараз музыканты працуюць над наступнай шматмоўнай пласцінкай. Канцэртны склад: Андрэй Сянькевіч – вакал, гітара Данііл Залесскі – барабаны і перкусія Кірыл Богдан – бас-гітара Дзмітрый Кашпур – труба Яраслаў Бандарчук – валторна.

Видео 1
Видео 2

Коктейль Шаляпина

«Коктейль Шаляпина» (КШ) – беларускі рок-гурт з Мінска, які выконвае песні на рускай мове. КШ стаў першым беларускім гуртам, які здолеў запісаць дэбютны альбом на краўдфандынгавай платформе planeta.ru, дзякуючы сваім слухачам. Альбом «Реаниматоры» выйшаў у свет 5 красавіка 2016 года і быў паспяхова прэзентаваны не толькі ў буйных гарадах і сталіцы Беларусі, але і ў Расіі – у Санкт-Пецярбургу і Пскове. Зараз большасць песень альбома прыняты да ратацыі і гучаць у эфіры беларускіх радыёстанцый. Кампазіцыя «Ассоль» у сакавіку 2017 года стала песняй месяца ў межах праекта «ВЕДАЙ НАШЫХ» радыё «Сталіца» (Мінск). У красавіку 2017 года песня «Маленький космос» прыняла ўдзел у праекце «НАШЕ 2.0» «НАШЕго Радио». У цяперашні час КШ актыўна выступае ў падтрымку дэбютнага альбома, працуе над свежым матэрыялам і працягвае фарміраванне ўласнага гучання.

Видео 1
Видео 2

Мутнаевока

«Мутнаевока» – беларускі гурт, які выконвае песні на беларускай мове. Заснаваны ў 2008 годзе ў Мінску. Музычны накірунак – альтэрнатыўны рок, авангард-рок, пост-панк.Выхад дэбютнага альбома «Пошлы гламур» у 2010 годзе стаў зыходным пунктам у творчасці гурту. Акрамя гэтага альбома ў дыскаграфію альбома ўваходзіць ЕР «Усе мае сябры» (2011), ЕР «Ліхаманка» (2012) і ЕР «Апантаны» (2014).16 мая 2014 года гурт прэзентаваў свой другі студыйны альбом з назвай «Дзень Незалежнасьці», які стаў адным з 10 лепшых альбомаў першага паўгоддзя па версіі партала Experty.by. У маі 2015 года гурт выпусціў максі-сінгл «Голыя танцы». У 2016 годзе рэліз быў адзначаны музыкальнай прэміяй «Даём рады» як лепшы сінгл 2015 года. «Мутнаевока» выступалі на адной сцэне з такімі музыкантамі, як «Сегодня Ночью», Noize MC, «Animal Джаz» «Воплі Відоплясова». У верасні 2013 выйшлі на сцэну мінскага Палаца спорту разам з фінскім рок-гуртам The Rasmus. 1 снежня 2015 года «разагрэлі» брытанскі гурт Carl Barât & The Jackals у сталічным клубе Re:Public. Першыя прадстаўнікі Беларусі на фестывалі «Суседні свет» (2011, Украіна), удзельнікі фестываляў «Жывы гук ON-line» (2009, 2013, Беларусь), «Рок-Млын» (2011, Беларусь), «Матор-байк-фэст» (2011, 2012, Беларусь), а таксама «Рок за баброў» (2010, Беларусь), дзе занялі трэцяе месца ў конкурсе «Движение за освежение». У 2015 годзе гурт «Мутнаевока» прыняў удзел у рок-фестывалі ў горадзе Лагойску, перамог у конкурсе і адкрыў фестываль GreenFest.У ліпені 2016 года гурт выступіў на буйнейшым беларускім фестывалі LIDBEER.

Видео 1
Видео 2

НаОдинДень!

«НаАдзінДзень!» – беларускі рок-гурт, які выконвае песні на рускай і беларускай мовах. Утварыўся ў 2011 годзе ў горадзе Мінску. За час існавання гурт прэзентаваў некалькі сінглаў, а цяпер заняты запісам свайго дэбютнага альбома. «НаАдзінДзень!» пастаянна ўдзельнічае ў музычных фестывалях у Беларусі і за яе межамі, сярод якіх «Суседні свет», REVOLUTION OPEN AIR, «Жывое Неба Браслава» і іншыя.

Видео 1
Видео 2

Сразу МАЙ

«СРАЗУ МАЙ» – гэта не рок-гурт у звыклым разуменні. Блізкія, пачуццёва-эмацыйныя песні з крыху збянтэжанай мужчынскай лірыкай. Яны ў добрым сэнсе дарослыя людзі, і не чакайце, што «СРАЗУ МАЙ» будуць здымаць футболкі і гарлапаніць матам, каб іх пачулі. Яны здольныя сказаць ўсё без лютай экспрэсіі, хоць часам на канцэртах і ўзнікае адчуванне, што хлопцы здольныя на ядзерны выбух, праўда, нам яго ніколі не пакажуць. Дакладная, эстэцкая музыка, завязаная на праўдзівай мужчынскай сіле і ўпэўненасці ў сабе і сваёй справе, у сваіх словах і песнях, – рэдкае, дарагое, прыемнае ўражанне ад людзей.

Видео 1
Видео 2

ТЛУШЧ

З 2012 года «Тлушч» не адыходзіць ад панку, спалучаючы яго з сальсай, глэмам, дыска і інш. За гэты час каманда паспела адыграць каля сотні канцэртаў па РБ, зрабіць некалькі запісаў і скатацца ў еўратур. Тлушч – гэта гучная сучасная стыльная музыка з такім самым тэкстам. Да фестывалю LIDBEER каманда рыхтуе праграму з лепшых песень, а таксама абяцае выканаць некалькі нумароў з новага альбома, які чакаецца ўвосень.

Видео 1
Видео 2

Hok-Key

Hok-key – гэта разнапланавы гурт, які прайшоў шлях ад арыгінальнага сцёб-металу і стварэння тэкстаў непасрэдна на выступленні да цяперашняй сваёй формы – філасофскіх тэкстаў і пастаянных музычна-гукавых эксперыментаў, якія ўсё ж не выходзяць за межы меладычнага, з элементамі фольку, металу (у асноўным на беларускай мове). Гурт ратыруецца на радыёстанцыях, прымае ўдзел у фестывалях і канцэртах у сябе на радзіме і за яе межамі. У 2015 годзе гурт зрабіў музычны тур па краінах Еўропы – Thunder and Lightning Tour. У 2017 годзе падчас Reaping Europe Tour гурт наведаў 10 краiн Заходняй Еўропы, ад Польшчы да Партугалii. Жывыя выступленні гурту цешаць не толькі якасным музычным гучаннем, але і драйвам, і пранікнёнай лірычнасцю ў спалучэнні з прыгожымі незвычайнымі партыямі скрыпкі, якія закранаюць самыя тонкія грані пачуццяў. Музыканты заўсёды пераканаўчыя і сумленныя, у іх творчасці адчуваецца аўтэнтычнасць і моц, праўдзівасць эмоцый і пачуццяў, гурт сапраўды жыве гэтым, і гэтая вера захапляе і натхняе!

Видео 1

Чип и Дейл

Гурт «Чип и Дейл» – мінскі музычны калектыў з нестандартнымі тэкстамі і музыкай. Граюць у аўтарскім стылі «Позитивный Монгольский ФАНк» (музыка з устаўкамі з кіна- і мультфільмаў 80 – 90-ых)! Гурт гаворыць пра сябе як пра сям’ю, якая з 2010 года – года свайго заснавання – клапоціцца пра добры настрой сваіх слухачоў, прыносіць пазітыў і незабыўныя эмоцыі. Гурт «Чип и Дейл» штогод удзельнічае ў розных музычных фестывалях, у тым ліку міжнародных, і займае прызавыя месцы.

Видео 1
Видео 2

ЧуVство Полёта

«ЧуVство Полёта» – беларускі поп-рок-гурт, заснаваны ў 2010 годзе. За час існавання калектыў выпусціў дэбютны альбом з назвай «Я знаю ты со мной», зняў чатыры кліпы, атрымаў некалькі ўзнагарод і, канешне, паспеў выступіць з канцэртамі ў шэрагу гарадоў Беларусі. Сёння песні гурту «ЧуVство Полёта» актыўна круцяць на галоўных радыёстанцыях краіны, а іх кліпы можна ўбачыць на беларускіх і расійскіх музычных тэлеканалах.

Видео 1

Янки

«Янки» - поп-рок-гурт, заснаваны ў 2010 годзе, які можна лічыць флагманам кавер-індустрыі ў Беларусі. Не цураецца каманда і ўласнай творчасці: стварае насычаныя і лёгкія для ўспрымання кампазіцыі У 2011 годзе «Янки» выступілі ў фінале адборачнага тура конкрусу «Новая волна». У 2013 годзе калектыў атрымаў музычную прэмію Cover King і стаў фіналістам нацыянальнага адборачнага тура Еўрабачання. На рахунку гурту – поўнафарматны альбом, мноства выступленняў на гарадскіх пляцоўках і розных фестывалях, у тым ліку на латвійскім Pardaugava. Склад гурту: Алег Вішнеўскі – вакал Дзмітрый Мікуліч – гітара Павел Хасанаў – клавішы, вакал Кірыл Тамашэвіч – бас-гітара; Дзмітрый Грыгор'еў – ударныя.

Видео 1
Видео 2

S°unduk

Гурт утварыўся летам 2010 года – праз некалькі месяцаў пасля распаду папярэдняга калектыву, у якім гралі музыканты («Детидетей»). Распад «Детидетей» стаў сур'ёзнай эмацыянальнай траўмай для ўсіх удзельнікаў гурту і іх прыхільнікаў, але праз некаторы час частка музыкантаў вырашыла працягнуць сумесную творчасць. Так пачаліся рэпетыцыі, а потым прыйшлі ўпэўненасць і камандны дух, прыйшла і назва. Першы канцэрт новага гурту адбыўся 2 кастрычніка 2010 года. У склад S°unduk уваходзяць 5 чалавек: • Ганна Хітрык (вакал, тэксты, музыка); • Юлія Глушыцкая (віяланчэль, бэк-вакал); • Ягор Дзыгун (гітары, бэк-вакал); • Павел Чымбаевіч (бас-гітара, акардэон); • Андрэй Сапоненка (ударныя). Асновай выступленняў S°unduk’а з'яўляюцца песні, аднак між імі музыканты размаўляюць з аўдыторыяй. Гэтыя размовы і ёсць своеасаблівая «фішка»: мала каму ўдаецца так весела, лёгка і шчыра размаўляць з публікай, адказваць на пытанні, імправізаваць, жартаваць, як салістцы S°unduk’а Ані Хітрык.

Видео 1
Видео 2

Skarlet

Нястрымныя хуліганы, чые песні напоўнены пазітывам і драйвам, а духоўная секцыя змусіць танцаваць абсалютна ўсіх. Спецыяльна для вас – мінскі ска-панк, зроблены з любоўю. Удзельнікі фестывалю LIDBEER-2016.

Видео 1
Видео 2

Юлія Глебава & Час Speak

Юлія Глебава & Час Speak – першы рок-гурт няфолкавага накірунку, што ўвёў у свой склад цымбалы, на якіх да таго ж грае вакалістка (адначасова ці па чарзе са спевамі). Калектыў выконвае песні на беларускай і расейскай мовах. Маюць таксама другі накірунак дзейнасці – выкананне вядомых класічных твораў ва ўласнай рок-апрацоўцы, дзе саліруюць цымбалы і электрагітара. Часам выконваюць такія інструменталы ў межах песеннай праграмы, каб здзівіць публіку. Удзельнікі і прызёры шэрагу фестываляў і конкурсаў у Беларусі і за яе межамі.

Видео 1
Видео 2

Tempo Bay

«Tempo Bay» - музычны калектыў з Мінска, створаны ў пачатку 2016 года. Музыка «Tempo Bay» - гэта свежы сплаў інды-рока, дыска і поп-музыкі. Яна можа прымусіць вас нястомна рухацца ці дапаможа адчуваць і разважаць. 12 ліпеня 2016 выйшаў дэбютны міні-альбом гурта. Удзельнікі моладзевай вечарыны «Tuborg Night 2017».

Видео 1

Hear Me Now!

Hear Me Now! - малады мінскі альтэрнатыўны гурт, які існуе з 2016 года. У першы год існавання хлопцы выпусцілі дэбютны сінгл «Last Night». Музыка гурта складаецца з меладычных гітарных партый, цэпкай і моцнай энэргетыкі и "качу". Лірыка песень аб чалавечай сутнасці і жыцці. За час свайго існавання гурт паспеў выканаць шмат канцэртаў па Мінску і знайсці свайго слухача. Таксама гурт выпускае свой другі сінгл «Up & Down» 30 ліпеня 2017 года і ў хуткім часе плануе выпусціць міні-альбом.

Видео 1

Milky Icicle

«Milky Icicle» – мінскі гурт, створаны ў пачатку 2015 года. Натхнёныя фанкам, соўлам і трып-хопам, удзельнікі вырашылі стварыць свой кактэйль музычных жанраў. Гэта музыка кідае то ў халодны, але натхняльны смутак, то ў светлую, але іранічную весялосць!

Видео 1

AILLION

AILLION — мінскі хэві-метал гурт. Утварыўся ў сакавіку 2008 года па ініцыятыве чатырох музыкантаў, якія сышлі з групы СТАЯ. Гурт Aillion выпусціў 2 сінглы: "Непобеждённый судьбой" и "Stranger". Таксама каманда прыняла ўдзел у розных трыб'ют-зборніках: "Vicious Crusade & friends", "Helloray" (прысвечаны групам Helloween і Gamma Ray, выдадзены ў Нарвегіі), "Mastersland — 10 гадоў у сетцы" і трыб'ют-складанцы, прысвечанай 25-годдзю расійскага гурта "Мастер". У 2015 годзе адбыўся рэліз поўнафарматнага альбома "Война миров". Група выпусціла некалькі паўнавартасных канцэртных відэа, якія знаходзяцца ў вольным доступе ў інтэрнэце. Цяпер Aillion у новым складзе працуе над новым альбомам, выдаючы песні ў выглядзе інтэрнэт-сінглаў.

Видео 1
Видео 2

=GT=

Мы – каманда музычных джэнтэльменаў з Мінска, якія прыйшлі дараваць гук! Кожны наш спеў – незапланаваны эксперымент, мікс сучаснага рока ды фанка, альтэрнатывы з блюзам, кіно і космасу, гучных гітар і машын з добрым настроем! Гурт існуе з 2014г. У складзе: Аляксандр "Bad Cop" Шэлег - вакал Стась "Stanley" Піскуноў - гітара Тарас Калеснікаў – лід-гітара Сяргей Касперовіч - бас Аляксей Корань - бубны

Сталiца Marsa

«Сталiца Marsa» - малады беларускi рок-гурт, заснаваны напрыканцы 2016 года у Мiнску. Фiналicты нацыянальнага конкурса «Мова.Музыка.Футбол». Iх дэбютны трэк "На футболе" трапiў у складанку лепшых футбольных песен краiны. Гурт танцавальна гучыць ў электрычным рок-фармаце з адценнем сучаснага брыт-флёру. Большасць песен на беларускай мове i кожная з iх напоўнена фiласофскiм пошукам i рухам наперад.

Видео 1