Юрэня Святлана Аляксандраўна

Бісерапляценне ў розных тэхніках.

Жыгуліч Таццяна Пятроўна

Упрыгожанні з пластычнай замшы для жанчын.

Рабцэвіч Наталля Станіславаўна

Вышыўка крыжам, ткацтва, выраб адзення ў нацыянальным стылі. Вельмі хацела б узяць удзел у такім грандыёзным фестывалі!

Дубяга Сяргей Анатольевіч

Разьба па дрэве, бандарныя вырабы, дзіцячая драўляная зброя, упрыгожанні ручной работы з палімернай гліны. https://vk.com/id426749769

Волкава Кацярына Сяргееўна

Драўляныя блакноты, альбомы і кулінарныя кнігі. У 2016 годзе ўжо ўдзельнічала ў фестывалі LIDBEER.

Творчае аб'яднанне мылавараў Беларусі «Мыльны Фальварак»

Майстар-клас па вырабе натуральнага экалагічнага мыла і касметыкі для лазні. Спецыяльна для гэтага фестывалю будзе выраблены самы вялікі кавалак мыла масай не менш за 5 кг!

Асцякоў Уладзімір Аляксеевіч

Лепшыя беларускія сувенірныя магніты!

Раманава Веранiка Вiктараўна

Я ствараю тэкстыльныя лялек для інтэр’ера і для гульняў маленькіх і дарослых дзяўчынак. Таксама шмат смешных і цікавых сувеніраў і падарункаў з тканіны ў тэхніцы «грунтаваны тэкстыль».

Комінч Аляксей Леанідавіч

Займаюся вырабам розных рэчаў з натуральнай скуры. З узорамі маіх работ можна пазнаёміцца па спасылцы: https://l-case.com

Муліца Алена Генрыкаўна

Упрыгожанні, аксесуары, фларыстычныя кампазіцыі з фаамірана, аксесуары са стужкі, тэкстыльныя лялькі.

Дабравольскі Сяргей Аляксандравіч

Мы займаемся вырабам непаліванага керамічнага посуду і сувеніраў, таксама варым мыла «з нуля».

Зашчук Максім Валер'евіч

Чаканка сувенірных манет на мерапрыемстве! Кожны госць зможа самастойна зрабіць сабе сувенір! Розная тэматыка: манеты на багацце, удачу, шчасце, здароўе, каханне; знакі задыяка; «манета-рашэнне»; манеты з надпісам «Lidbeer».

Мачалаў Віктар Валер'евіч

Я каваль-рамеснік, Віктар Мачалаў. Хачу ўзяць удзел у фестывалі LIDBEER-2017. Удзельнічаў ва ўсіх папярэдніх LIDBEER’ах. Магчыма правядзенне кавальскага майстар-класа.

Цярцічны Аляксей Леанідавіч

Выраб драўляных сувеніраў: дэкаратыўных пано, магнітаў з рознымі выявамі, нанесенымі з выкарыстаннем тэхнікі «фотадэкупаж».

Паляжаева Ірына Леанідаўна

Член Прафсаюза рамеснікаў Брэсцкай вобласці. Ствараю аўтарскія вырабы са скуры, дрэва ў розных тэхніках («стымпанк», «тэрра», «пэйп-арт») і іх камбінацыях. Вырабы з шэрсці (мокрае валянне). Аўтарскія ўпрыгожанні з медзі і вырабных камянёў, крышталю з выкарыстаннем пайкі і аплёткі дротам.

Шырокава Таццяна Сяргееўна

Гандаль дзіцячымі цацкамі, сувенірамі, геліевымі шарамі.

Сінічэнкаў Юрый Уладзіміравіч

Драўляныя сувеніры і падарункі ручной работы. Пазлы з бярозы, драўляныя домікі з лялечнай мэбляй, іменныя рамкі і метрыкі, упрыгожанні і біжутэрыя, шкатулкі і куфэркі.

Шарыпаў Німатула

Ганчар

ІП Гецэвіч В. І.

Выраб мэблі ў стылі Loft, ручная коўка, мэбля для хатніх жывёл, дызайн і інтэр’ер.

Коба Юлія Пятроўна

Алейны жывапіс: пейзажы, нацюрморты, кветкі. Аб’ёмныя пано: кветкі, анімалістыка.

Скалабан Анастасія Дзмітрыеўна

Займаюся вырабам эка-ўпрыгожанняў з сухіх траў і кветак, пялёсткаў кветак ў ювелірнай смале.

ПГУП «Чехарда»

Рознічны гандаль: дзіцячыя цацкі, паветраныя шары, папкорн, салодкая вата.

ТАА «РэнесансАйЦіДыскаунт»

Добры дзень! Я прадстаўляю кампанію «Рэнесанс Паблішынг», мы выдаём Турыстычны даведнік «Лепшае ў Беларусі», у якім сабраны найбольш цікавыя, прыгожыя і значныя мясціны краіны. Летась мы бралі ўдзел у вашым фестывалі, і наш Даведнік выклікаў цікаўнасць у гасцей. Сёлета хацелі б зноў быць з вамі на мерапрыемстве і прапанаваць наш Даведнік! Будзем вельмі рады!

Яўхута Мікалай Мікалаевіч

Займаюся разьбой па дрэве: куханныя прылады, пано, садовая мэбля, сувеніры. Вельмі хацеў бы ўзяць удзел у фестывалі.

Пашкевіч Ларыса Жоржаўна

Рамесніцтва: выраб і продаж інтэр'ерных тэкстыльных лялек

Павяльчук Жанна Георгіеўна

Выраб керамічнага посуду з гліны; вырабы са скуры

Патупчык Мікіта Сцяпанавіч

Studio PALUJAN – сямейны брэнд, заснаваны ў 2013 годзе. Мы працуем ў двух накірунках, выкарыстоўваючы якасную фурнітуру з медыцынскай сталі і натуральныя камяні: 1) калекцыя prêt-à-porter «Матрыца» – гэта 15 відаў упрыгожанняў з 10-ю рознымі камянямі, якія і ўтвараюць матрыцу. Сярод іх 150 унікальных вырабаў. Вы лёгка збераце камплект з завушніц, бранзалетаў і падвесак для штодзённага нашэння; 2) калекцыя haute couture «ARZU» – непаўторныя ўпрыгожанні, зробленыя ў аўтарскай тэхніцы. Яскравы акцэнт у Вашым вячэрнім строі.

Гатоўка Аляксандр Андрэевіч

Сувенірная прадукцыя

Ярашэвіч Алена Рыгораўна

Вязанне пруткамі і кручком, правядзенне майстар-класаў па вязанні.

ІП Ратнікава Ю. В.

Мы маладая майстэрня «Verakso handiwork», займаемся вытворчасцю аксесуараў з натуральнай скуры. Наша прадукцыя выключна ручной работы! Галоўная мэта нашай дзейнасці – гэта выраб якасных скураных аксесуараў па даступнай для ўсіх цане.

Бондар Сяргей Вячаслававіч

Вырабы з натуральнай скуры ручной работы (манетніцы, ключніцы, кашалькі, сумкі, бранзалеты, вокладкі для дакументаў, бірулькі, заціскачкі для грошай і інш.)

ТАА «Дызайн-цэнтр вышыўкі»

Мы займаемся вышываннем на розных вырабах і вытворчасцю гатовых вырабаў з вышыўкай. Адна з нашых калекцый прысвечана беларускаму арнаменту. Яе мы і хацелі б прадставіць на Фестывалі. У калекцыю ўваходзіць штодзённае адзенне (футболкі, тэніскі, лонгслівы, талстоўкі) для дзяцей і дарослых з элементамі беларускага нацыянальнага арнаменту, а таксама аксесуары з вышыўкай.

Керамічная майстэрня ZOLAK

Керамічная майстэрня «ZOLAK», горад Вілейка. Займаемся вырабам керамічнага посуду, сувеніраў, прадметаў інтэр'ера. Мы выкарыстоўваем толькі натуральныя прыродныя матэрыялы. У апрацоўцы нашых вырабаў карыстаемся старажытнымі беларускімі тэхналогіямі: васкаваннем натуральным пчаліным воскам, абварам, дымленнем.

Бабчук Уладзімір Аляксеевіч

Вырабляю з дрэва і фанеры ключніцы, магніты, пано, сувеніры, фотарамкі, бірулькі і г. д. Пры станоўчым рашэнні аб маім удзеле падрыхтую сувеніры з лагатыпам фестывалю і пашыру асартымент на тэму піва. https://vk.com/woodgifts_by

Шчэрба Васіль Васільевіч

Мастак-кераміст. Раблю ганчарны посуд, цацкі-свістулькі, акарыны і інш.

Халявінская Таццяна Іванаўна

Пляценне з папяровай лазы. Кошыкі, вазы, хлебніцы і многае іншае.

Хайноўскі Канстанцін Аляксандравіч

Рамесніцтва: вырабы з дрэва, скураныя бранзалеты, магніты на халадзільнік, сувенірныя талеркі – усё ручная работа, ніякага Кітая.

Клімянценка Дзмітрый Міхайлавіч

Выраб плеценых кошыкаў з лазы, а таксама сувеніраў (дамавікі-абярэгі, ключніцы), кухонных прылад (апрацоўчыя дошкі, лапаткі, лыжкі) з дрэва.

Краўчанка Павел Віктаравіч

Займаемся вырабам індывідуальных упрыгожанняў для валасоў, шлюбных вяночкаў, шлюбных абручыкаў, бутаньерак, упрыгожанняў на ранішнік, на выпускны баль, на вяселле; заколак, брошак, абручыкаў; падарункаў на святы, 8 Сакавіка, для закаханых, на Новы год; шлюбных упрыгожанняў з кветак і стужак у тэхніцы «канзашы». Індывідуальны падыход да кожнага кліента.

Ярашэвіч Святлана Пятроўна

Выраб народнага ганчарнага посуду

ІП Грыцук

Раблю арыгінальныя ўпрыгожанні са скуры, а таксама сумкі і адзенне з лёну.

ІП Талайка І. М.

Продаж аксесуараў для татуіроўкі, пірсінгу. Біжутэрыя. Вырабы са скуры. Часовыя татуіроўкі. Маем уласны прычэп для выязнога гандлю.

ТАА «ПРАСТОРА БАЙ»

Prastora.by – «Беларуская Прастора» – інтэрнэт-крама беларускіх тавараў. Тут вы заўсёды можаце купіць кнігі, дыскі, сувеніры ды іншыя тавары, зробленыя беларусамі і для беларусаў. Вялікі выбар мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры, аўдыёкнігі, музычныя і відэадыскі, паштоўкі ды шмат іншага, што можна замовіць на «Беларускай Прасторы». Пашырым беларускую прастору разам!

Хрышчановіч Юрый Эдвардавіч

Мастацкая кераміка.

Revival Crafts Studio

Наша майстэрня займаецца вырабам гістарычных упрыгожанняў, біжутэрыі і аксесуараў ад часоў Рымскай Імперыі да эпохі Напалеонаўскіх войнаў. Асобнае месца ў нашым асартыменце займаюць упрыгожанні, зробленыя паводле археалагічных знаходак на тэрыторыі Беларусі. На фестывалі мы хацелі б прадставіць наведвальнікам як гістрычныя ўпрыгожанні, так і сучасныя стыльныя аўтарскія мужчынскія і жаночыя аксесуары з элементамі гістарычнай біжутэрыі. Такім чынам госці фестывалю змаглі б, трымаючыся сучасных модных тэндэнцый, наблізіцца да нашай гістарычнай спадчыны. https://vk.com/id12911623 https://vk.com/revival_crafts

Міцкевіч Іван Францавіч

- ліставыя дрэвы;- бансаі;- тапіарыі;- матэрыялы для фларыстаў;- штучныя кветкі;- пластмасавыя вазоны і кашпо;- кампазіцыі са штучных кветак і садавіны.

Бут-Гусаім Святлана

Рамеснік

Творчая майстэрня «Керамістыка»

Мы – творчая майстэрня «Керамістыка». Робім сваімі рукамі натуральны гліняны посуд і, як у даўнейшыя часы, пакрываем яго натуральным малаком і пчаліным воскам. У сваіх работах мы спалучаем арыгінальны дызайн і якасныя натуральныя матэрыялы, карысныя для здароўя.

Лук'ян Таццяна Раманаўна

Тэкстыльныя цацкі ручной работы

Кавалёў Андрэй Мікалаевіч

Сувенірныя і побытавыя вырабы з драўніны. Кухонныя вырабы (драўляныя лыжкі, лапаткі, талеркі, апрацоўчыя дошкі). Драўляныя цацкі, табулеркі, вешалкі і інш.

Няхайчык Святаслаў Уладзiмiравiч

Майстра разьбы па дрэве. Майстар-клас на варштаце, аўтарскiя вырабы з дрэва: скульптура, пано, маскi, вазы, упрыгожаннi i г. д.

Тромза Тамара Аляскандраўна

Чорная кераміка, посуд, сувеніры, цацкі-свістулькі, упрыгожанні і дэкаратыўная кераміка з г. Брэста. Інтэрактыў – правядзенне творчых майстар-класаў! Актыўны ўдзел у кірмашах і фестывалях у якасці майстра-рамесніка.

Кавалевіч Вадзім Тадэвушавіч

Вырабы са шкла ў тэхніцы «ф’юзінг» (выраб магнітаў, сувеніраў, посуду, падсвечнікаў, біжутэрыі і інш. з каляровага шкла метадам спякання ў печы пры высокай тэмпературы), рэцыклінг шкляных бутэлек (выраб чарак, шклянак, гадзіннікаў, лямп, тарелак са шкляных бутэлек).

Радзівілаў Уладзімір Сяргеевіч

Сапраўдную ўрачыстасць цяжка ўявіць без паветраных шарыкаў. Лёгкія і яркія, яны стануць сапраўднай разынкай на любым свяце. Мы любім сваю справу, якая працуе ўжо больш за два гады, і прапануем вам розныя віды паветраных шарыкаў.

Ядзешка Эла Яўстаф'еўна

Дэкупаж (талеркі, шкатулкі, гадзіннікі). Вырабы з лазы дэкарыраваныя. Вырабы з ільну.

Булгач Анжаліка Алегаўна

Вырабы з натуральных камянёў

Несцярэнка Алег Юр'евіч

Ганчарная майстэрня «Несцерка» стварае для Вас душэўны посуд, прадметы інтэр'ера і кафлю ручной фармоўкі з гліны. У сваіх работах майстар спалучае лепшыя ганчарныя традыцыі, правераныя часам, і новыя спосабы апрацоўкі для таго, каб кожны выраб стаў унікальным. А для самых цікаўных мы праводзім майстар-класы, на якіх кожны адчуе сябе творцам.

Станкевіч Марына Францаўна

Аўтарскія ўпрыгожанні ручной работы з палімернай гліны, крышталёвых пацерак, натуральных камянёў і стразаў.

Пайда Віялета Аляксандраўна

Падарункі і лялькі ручной работы. Інтэр'ерныя лялькі і цацкі.

ІП Купрыянік А. І.

Рознічны гандаль сувенірнай прадукцыяй РБ, ювелірная біжутэрыя з натуральнымі камянямі.

ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры

Аддзел рамёстваў займаецца адраджэннем унікальных традыцыйных тэхналогій, вырабам рэчаў па старадаўніх мясцовых узорах і распрацоўкай новых тэхналогій. Майстры робяць непаўторныя арыгінальныя рэчы ў розных накірунках традыцыйных рамёстваў: кераміка, пляценне з саломы, вышыўка, вязанне, ткацтва. Падрыхтаваны вялікі спіс сувеніраў з сімволікай горада.

ІП Талашка А.У

Вырабляем футболкі і адзенне з беларускім арнаментам. Арнаменты шукаем у экспедыцыях і кнігах.

Шадура Ганна Францаўна

Выраб сувеніраў з натуральнай кавы, цукерак, штучных кветак і прыродных матэрыялаў. Выраб вясельнай атрыбутыкі (бутаньеркі, бакалы, свечкі, букеты-дублёры). Выраб абручыкаў, заколак, стужак у касу, павязак на галаву, гумак з атласнай стужкі.

Роўба Людміла Віктараўна

Дэкупаж, пляценне з папяровай лазы, фларыстыка, аксесуары для валасоў з фому, канзашы.

Маціеўская Ірына Вацлаваўна

Эксклюзіўная біжутэрыя з бісеру; частка маёй калекцыі – гэта вырабы з беларускім нацыянальным каларытам.

Дарковіч Віктар Валер’евіч

Цацкі, мазаікі, прадметы інтэр’ера, надпісы, елачныя цацкі і многае іншае я раблю з дрэва. А гэта самы экалагічны, цёплы і прыемны матэрыял, які гатовы дарыць сваю энергію Вам і Вашым блізкім!

Альтшулер Анастасія Віктараўна

Сумкі з тканіны, беларускія народныя лялькі з ільнянога шпагату.

DROVAshop

Сувенірная прадукцыя з дрэва з лагатыпам фестывалю