LIDBEER 2017

LIDBEER 2017 Logo КружкаLIDBEER 2017 Logo Кружка
down

LIDBEER - 2017

Рыхтуйцеся!

Буйнейшы open-air Беларусі LIDBEER стане яшчэ гучней. У 2017 годзе гасцей фэсту чакае падвойная порцыя забаў і разнастайнасць фудкорта.

Вольная сцэна маладых музыкаў загучыць новымі імёнамі. А на галоўнай сцэне будуць створаны ўсе ўмовы для камфорту гасцей.

Сёлета на закрытай пляцоўцы гала-канцэрта адкрыецца асобны фудкорт, адмысловыя актывацыі і выступяць гучныя хэдлайнеры на чале з «Океан Ельзи».

Квіткі на гала-канцэрт ужо ў продажы!

Да сустрэчы ў Лідзе – сталіцы броварства!










АРГАНIЗАТАРЫ



Лiдскi раённы выканаўчы камiтэт

ААТ «Лiдскае пiва»

Давай зробiм гучна!

гала-канцэрт

Вольная сцэна

На вольнай сцэне LIDBEER-2017 мы запрашаем выступіць маладых беларускіх музыкаў.
Таленавітыя і ініцыятыўныя – мы чакаем вас!
Галасаванне на сайце вызначае лепшых.

Для гасцей фэсту вольная сцэна LIDBEER – гэта магчымасць пачуць новыя імёны.

Для музыкаў жа – гэта шанец заявіць пра сябе на ўсю краіну. Тым больш што сёлета пераможац галасавання атрымае запрашэнне адкрыць гала-канцэрт на LIDBEER-2018. А гэта ўжо насамрэч гучная заява!

Даслаць заяўку на выступленне маладыя гурты могуць праз форму зваротнай сувязі на сайце з 7 чэрвеня па 21 ліпеня.

Галасаванне пройдзе з 22 ліпеня па 22 жніўня.
Колькасць фіналістаў будзе абвешчана пазней.

Сачыце за абнаўленнем інфармацыі на сайце.

I нават больш

Фудкорт

Фудкорт

Буйнейшы фудкорт за ўсю гісторыю фестывалю. Стрытфуд са ўсёй Беларусі. Разнастайныя напоі і піва. Утульны пікнік ля замкавых сцен.

Экскурсii

Экскурсии

Бясплатныя экскурсіі на найстарэйшую піўную вытворчасць у Беларусі – завод «Лідскае піва». VR-тэхналогіі побач з гісторыяй!

Квэст

Квэст

Пазнавальная прыгода для самых актыўных гасцей сталіцы броварства – Ліды. Памяняй кемлівасць на файны прыз!

Забавы

Забавы

Фотазоны. Камандныя гульні для вялікіх і маленькіх кампаній. Моўныя забавы. Хэнд-мэйд. Конкурсы і прызы.

Маркет

Маркет

Крэатыўныя і разнастайныя тавары рамеснікаў з усёй краіны. Майстар-класы ад майстроў.

LIDBEER-2017 вітае ініцыятыўных.

Калі вы жадаеце прыняць удзел у фестывалі на пляцоўках ФУДКОРТ, ЗАБАВЫ, МАРКЕТ, запрашаем вас даслаць заяўку праз форму зваротнай сувязі на сайце з 7 чэрвеня па 21 ліпеня.
Лепшых вызначыць галасаванне, якое пройдзе з 22 ліпеня па 4 жніўня.
Колькасць фіналістаў будзе абвешчана пазней.

Сачыце за абнаўленнем інфармацыі на сайце.

LIDBEER 2016

LIDBEER 2016

больш за 100 000

гасцей
фестывалю

50

заявак
на ўдзел ад маладых гуртоў

15

гадзін
быў двіж у Лідзе

74 000

куфляў
разліўнога піва і квасу было выпіта

каля 60 000

чалавек
спявалі разам з «БИ-2» на гала-канцэрце

Я еду на LIDBEER