ПГУП «НатНік-гандаль»

ПГУП «НатНік-гандаль» з 2009 года працуе ў галіне грамадскага харчавання. Прадпрыемства вельмі жадае стаць удзельнікам фестывалю. Прапануем шырокі асартымент страў і напояў і, зразумела, піва. З павагай, Наталля Мікалаеўна, дырэктар

ІП Новікаў І. В.

Мы – музычная кавярня «Ласкава». Хацелі б прыняць удзел у фестывалі LIDBEER. Мы прапануем смачную каву і выступленне музычнага гурту каля нашай кавярні.

ТАА «КафетэрыйГруп»

Хачу прапанаваць вам паслугі мабільнай кавярні. Наша кавярня размяшчаецца на базе аўтамабіля, у ёй стаіць найноўшае кававае абсталяванне. Мы гатовы прапанаваць вам шэраг кававых напояў, ліманадаў уласнай вытворчасці, таксама ice-каву і малочныя кактэйлі.

ІП Талецкая Т. М.

Гандаль папкорнам і цукровай ватай

ТАА «Кулехкор»

Хацелі б удзельнічаць у фестывалі з піўным возам. Прымалі ўдзел летась у LIDBEER-2016, стала ўдзельнічаем у выязным гандлі.

ТАА «ВайтКофеКомпані»

Хацелі б прыняць удзел у фестывалі. Наш кірунак – кава, чай, ліманады, кактэйлі, смузі, бельгійскія вафлі.

ІП Скок О. В.

У меню на беларускай мове будуць прапанаваны нацыянальныя стравы, асноўным інгрэдыентам якіх з'яўляецца цёмнае або светлае піва: 1. Верашчака (нацыянальная беларуская страва: свіныя рэбры ў піве з вэнджанай грудзінкай). 2. Свіныя вушы ў піўным кляры. 3. Свіныя вушы з хрэнам і піўным соусам. 4. Курыныя страўнікі ў піве. 5. Марынаваная ў піве свіная рулька на ражне. 6. Кольцы цыбулі ў «піўным» кляры і інш.).

ААТ СМТ №19

Для ўдзелу ў гандлі (прадукцыя ўласнай вытворчасці, напоі, піва)

ІП Борель Т. В.

Я індывідуальны прадпрымальнік, займаюся рознічным гандлем прадуктамі харчавання: ганконгскімі вафлямі, разліўным ліманадам, папкорнам і салодкай ватай.

ТАА «ПрэстанМаркетБел»

Прадстаўляем бар «Вена» і рэстаран The Black Door. Хочам прыняць удзел у рабоце фудкорта фестывалю. Стэнд ад Vienna Mexicana. Кухня – мексіканская.

ПГУП «Coffeewanted»

«Coffeewanted» займаецца продажам гарачых кававых напояў, гарачага чаю і шакаладу. У нас мабільныя кавярні, якія працуюць абсалютна аўтаномна, сертыфіцыраваныя барыста і кава заўсёды самага свежага пражання і новага ўраджаю.

ІП Боган В. К.

Прадпрымальніцкай дзейнасцю ў сферы грамадскага харчавання мы займаемся з 2002 года. Фармат нашай дзейнасці – street food. У нашай камандзе працуюць толькі прафесіяналы, якія ўмеюць і – галоўнае – любяць гатаваць. Гэта пазітыўныя, усмешлівыя, цярплівыя, чулыя, гасцінныя людзі, якія з задавальненнем прапануюць нашым гасцям гарачыя бліны, спечаныя з любоўю па бабуліным рэцэпце, з рознымі начынкамі. Дарэчы, мы прапануем каля 20 разнастайных варыянтаў начынкі! А таксама сакавіты шашлык, які растае ў роце; смачныя каўбаскі «Па-лідску» на грылі да піва, якія ясі – і яшчэ хочацца; мексіканская тартылля з разнастайнымі начынкамі ¬(па жаданні госця мы зробім і па індывідуальным рэцэпце!); класічны хот-дог з сасіскай. Мы ўпэўнены, што будзем у шэрагах удзельнікаў фестывалю LIDBEER-2017!Да сустрэчы ў Лідзе!

ТАА «Грынмір»

У нас шмат фарматаў разнастайнай ежы і вялікі вопыт удзелу ў буйных фестывалях горада Мінска. Мы гатуем дранікі, бургеры, грыль, пасту і інш.

ТАА «СіціРум»

Хочам размясціць гандлёвыя кропкі з разлівам піва і курэннем кальяна. Будуць прадстаўлены стандартныя кальяны і «мабільныя»: на садавіне, на шклянцы і г. д.

ІП Салім'янаў Р. А.

Нашы кавярні ўяўляюць сабой невялікія аўтамабілі, абсталяваныя прафесійнымі кававымі машынамі. У кавярні працуе барыста, які варыць смачную каву.

ТАА «IПКОН»

Наша кампанiя ўжо прымала (2 разы) удзел у Вашым фестывалі (марожанае, вараная кукуруза i спадарожныя тавары, а таксама пракат веламабiляў).

ІП Явідовіч П. М.

Добры дзень! Хочам прыняць удзел у фестывалі. Мы ўдзельнічалі летась, і нам вельмі спадабалася!

ТАА «Камена-Мост»

Мы выязджаем на FoodTruck (машына на колах). FoodTruсk цалкам абсталяваны кухняй, каб гатаваць бамбічна смачную вулічную ежу. Да ўдзелу ў кожным новым фестывалі ў нас індывідуальны падыход, з улікам месца правядзення, публікі і надвор’я.

ПГУП «Мішуген Андытафель»

Удзельнічалі ў фестывалі LIDBEER-2016. Спадзяёмся на плённае супрацоўніцтва і сёлета!

ІП Малчанская Л. І.

Бліны – хот-догі – гамбургеры – шаурма – сандвічы – шашлык – піца – чабурэкі – прахаладжальныя напоі – квас – марожанае – папкорн – цукровая вата

ІП Асіпенка Д. А.

Продаж піва і спадарожных тавараў

ІП Навуменка А. С.

Гатуем выдатныя бургеры, грыль-догі, сандвічы і бульбу фры ў бельгійскім стылі.

Рэстаран «Сагiта»

Рэстаран «Сагіта» запрашае прыемна правесці час! Вышуканая армянская і еўрапейская кухня. Чакаем дарагога госця!

ТАА «Праймстар»

Для фестывалю піва LIDBEER-2017 мы прыгатавалі найлепшыя стравы – дадаткі да піва. Наша каманда з выдатным настроем і з вялікім асартыментам найсмачнейшых страў па дэмакратычных цэнах гатова прыехаць з іншага горада, каб зрабіць гэта свята яшчэ лепшым!Вы зможаце з асалодай пачаставацца: свінінай, тушанай з праванскімі травамі і часнаком, смажанай на вуглях;курынымі крылцамі ў вострым марынадзе.Таксама мы прапануем піўныя сэты і шырокі асартымент фастфуду: кебаб, сандвічы, чыз-догі і бліны. Аматарам піцы – патэльні з рознымі начынкамі.Жывыя ракі, звараныя пры вас, не пакінуць абыякавымі сапраўдных прыхільнікаў адпачынку на ўлонні прыроды з бакалам «Лідскага».Давайце святкаваць разам!

ТАА «Налібокі-Н»

Піва і безалкагольныя напоі

ДУ «Лідская ДЮСШ па хакеі з шайбай»

Піва і безалкагольныя напоі

ІП Петрыман А. Ф.

Грамадскае харчаванне і рознічны гандаль

ААТ «Ліданафтапрадукт»

Толькі ў нас вы зможаце пакаштаваць каву з духмянай пенкай, якая валодае непаўторным смакам. Асартымент, які мы прапануем, складаецца больш чым з 30 найменняў прадукцыі: гарачыя і халодныя напоі;малочныя кактэйлі;аўсяныя кашы хуткага прыгатавання;сандвічы;пірожныя;мафіны;пончыкі;хот-догі і гамбургеры;разнастайныя мучныя прысмакі.

ТАА «Кававы дом»

Мы займаемся продажам кававых напояў і элітных кітайскіх чаёў take away. Наша кавярня Coffee Tea Point знаходзіцца ў г. Салігорску. На працягу 3 гадоў мы з'яўляемся ўдзельнікамі мноства фестываляў і выставак на тэрыторыі Беларусі і ў РФ. Сярод найбольш буйных фестываляў – «МОСТ», «Неба» (г. Масква), Міжнародны фестываль Brest Bike Festival International, BIKE-SHOW у г. Севастопалі і дзясяткі больш дробных фестываляў і выставак. Апроч таго, Coffee Tea Point больш за 3 гады аказвае паслугі па кава-кейтэрынгу па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Мы арганізоўваем кава-кейтэрынг на бэк-стэйджы мноства фестываляў і канцэртаў. У нас пілі каву Сяргей Шнураў і гурт «Ленинград», музыканты гурту «ДДТ» і Дзіяны Арбенінай, Skillet, гурт «Рекорд Оркестр», Вадзім Галыгін, гурт «Леприконсы», гурт Light Sound, «Дай Дарогу», Тео, Akute. Акрамя таго, пра нашу каву могуць расказаць кіраўнікі і менеджмент вядучых IT-кампаній у банкаўскай сферы і кіраўніцтва банкаў Рэспублікі Беларусь, бо мы з'яўляемся сталым партнёрам Міжнароднага форуму па банкаўскіх інавацыйных тэхналогіях «БанкІТ».Coffee Tea Point – гэта каманда прафесійных барыста, прафесійнае барнае абсталяванне, свежая спражаная кава і цудоўныя кітайскія чаі.

ТАА «Веранда»

Мы – маленькая, але гордая кейтэрынгавая кампанія, заснаваная на базе адной з лепшых устаноў горада Гродна – кафэ «Веранда». Мы займаемся выязным абслугоўваннем ад невялікага фудкорта на масавым мерапрыемстве да банкетаў з поўным сервіраваннем на сотню гасцей.

ІП Клімянценка

Продаж натуральных бульбяных чыпсаў з прыгатаваннем іх непасрэдна перад пакупніком. Таксама продаж паветраных шарыкаў, дзіцячых цацак і ўпрыгожанняў ручной работы.

ТАА «Мирный вкус»

Грамадскае харчаванне. Кафэ і кейтэрынг.

ІП Кукаль Я. С.

Гатуем крутыя хот-догі, ліманады і піўныя ліманады. Стэнд аформлены ў стылі «сухога закона», усе рабяты апранутыя ў клятчастыя кашулі, камізэлькі і кепкі таго часу.

ПГУП «МАГІЯ МАРОЖАНАГА»

Рэалізацыя мяккага марожанага, зробленага з натуральных інгрэдыентаў; рэалізацыя папкорну, салодкай ваты, гарачай кукурузы і напояў.

ІП Бумай

Рэалізацыя папкорну, цукровай ваты і гарачай кукурузы.

Кафэ «Пэрсiк»

Паслугі грамадскага харчавання. Арганізацыя харчавання на масавых мерапрыемствах, фестывалях. Паслугі «Палявая кухня».

ПГУП «Сімагруп»

Рознічны гандаль прадуктамі грамадскага харчавання: шашлыком, каўбаскамі грыль, крылцамі і ножкамі курынымі; гарнірамі да мяса: варанай бульбай, бульбай фры, гарнірамі з гародніны; соусамі.Закускі да піва ўласнай вытворчасці: нагетсы, «паленніца», піўное асарці і соусы да іх. 2 розныя комплексы «Гарачая талерка», 2 віды хот-догаў, а таксама гамбургер, шаурма, бульба фры, чыпсы, снэкі, піва, квас, вада.Мабільны бар «MOBI»: кактэйлі алкагольныя і безалкагольныя, піва, квас, ліманады, чай, кава. Мабільная кавярня на базе аўтамабіля.

ІП Змяеўская Р. Ю.

Мабільная кавярня, якая спецыялізуецца на прыгатаванні італьянскай кавы Hausbrandt

ААТ «Гандлёва-вытворчая фірма “Ліда”»

Рознічны гандаль харчовымі і нехарчовымі таварамі; уласная вытворчасць кулінарных і кандытарскіх вырабаў; паслугі грамадскага харчавання.

ІП Веснечек

Мяккае марожанае, малочныя кактэйлі, венскія вафлі, печаныя бананы.

СТАА «Гасцінны маёнтак»

Рэстаран «Гасцiнны маёнтак» – загарадны рэстаран беларускай нацыянальнай кухні на тэрыторыі гарналыжнага комплексу «Лагойск». Асноўная кухня рэстарана прапануе стравы з нацыянальным каларытам. Таксама ў меню ёсць гарачыя стравы з рыбы, мяса птушкі, халодныя закускі, арыгінальныя напоі і ласункі. Меню дапаўняецца стравамі еўрапейскай кухні.

Папкорн і Салодкая вата

Продаж папкорну і салодкай ваты

УКП «Камбінат школьнага харчавання» г. Ліды

Рознічны гандаль харчовымі і нехарчовымі таварамі, уласная вытворчасць кулінарных і кандытарскіх вырабаў; паслугі грамадскага харчавання.

ІП Жэкуль

Пячом тэматычнае пячэнне да любога свята!

ТАА «Артмібай»

Невялікая ўтульная кавярня ў спальным раёне «Зялёны бор» за 8 км ад Мінска. На 30 кв. м. размяшчаецца зала з трыма столікамі для наведвальнікаў, зона работы барыста і зона самаабслугоўвання для пакупнікоў. Гасцям прапанавана чорная сцяна для рысавання мелам, размалёўкі і алоўкі, настольныя гульні. У асартыменце – багатая кававая карта, какава, чаі, дэсерты, марожанае, пірожныя, прахаладжальныя напоі, кактэйлі і смузі. Мы працуем толькі з крафтавымі гатункамі кавы! Дэсерты і прысмакі пераважна беларускіх вытворцаў. Алкагольнай і тытунёвай прадукцыі няма.

ААТ «Арт КуК»

Прадпрыемства грамадскага харчавання, выязны гандаль, кейтэрынг. Кухня «Піўняроў» таксама цешыць разнастайнасцю. Закускі да піва, тэматычныя салаты кожнай з прадстаўленых краін, дранікі, салянка, вялікі выбар соусаў, піцы, дэсертаў. І ўсё гэта ў майстэрскім выкананні каманды повараў паба!

«Пеінт маркет»

Піва і безалкагольная прадукцыя

ІП Гулецкая Н. А

Папкорн, салодкая вата, лідскія напоі.

ГУП «ВыбарТорг»

Рознічны гандаль харчовымі таварамі

ТАА «Белвазора»

Сетка крам разліўнога піва і закусак да піва, сандвічаў, кавы.

ТАА «Кампанія Наватар»

Грамадскае харчаванне, рэстаран «Шляхецкі маёнтак»

ТАА «ПрофіСэрвіс»

Грамадскае харчаванне, сезонныя гандлёвыя аб'екты, гандаль прадуктамі харчавання, напоямі, півам, рэалізацыя квасу на разліў.

ІП Пячэрскі А. С.

Вулічная ежа: Street fries – закускі ў фрыцюры, Grill – курыныя сцёгны і кебаб, смажаныя на грылі.

ПГУП «Лябоўскі»

Гастранамічны бар з рускай кухняй і брытанскімі барнымі традыцыямі. Даступныя цэны, надзвычайны інтэр'ер, клапатлівы персанал.

ТДА «Дылейка-груп»

На цяперашні час наша кампанія з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў хлебабулачных вырабаў, прыгатаваных у фрыцюры (на алеі), і піты. Мы працуем амаль з усімі рознічнымі сеткамі г. Мінска і вобласці, у тым ліку з такімі гігантамі, як «Еўраопт», «Рублёўскі», «Суседзі», Prostore, «Карона», «Гіпа», «Жывінка», «Постторг», «БелМаркет», MartInn і многімі іншымі асобнымі крамамі. Піта, пончыкі, булачкі, донатсы, берлінеры.

ІП Хатынюк Н. І.

Cмачная ежа на адкрытым агні.

ТАА «Ілімінспаер»

«Z-bar» – маладзёжны бар у цэнтры Мінска з унікальным інтэр’ерам, сучаснай музыкай, лацінаамерыканскай кухняй і вялікім выбарам аўтарскіх кактэйляў. Пры стварэнні інтэр’ера было вырашана адысці ад стандартных варыянтаў і зрабіць нешта незвычайнае. Так і нарадзіўся Z-Bar, аформлены ў стылі «хорар».

«Ележжеле»

Фестывальна-святочная фалафельная «Ележжеле» з душой і ад душы гатова накарміць цябе і тваіх сяброў лепшым у свеце фалафелем. Захочаш есці – прыходзь да вожыка. Будзе смачна і цёпла. Мір, сяброўства, фалафель у лавашы з гароднінай!

ІП Вараб'ёў

Грамадскае харчаванне

ТАА «СВ Клаб»

ТАА «СВ Клаб», пачынаючы з 2010 г., з'яўляецца надзейным партнёрам ААТ «Лідскае піва» і мае значны вопыт удзелу ў мерапрыемствах па аказанні паслуг грамадскага харчавання насельніцтву. З нашага боку пакажам высокі ўзровень абслугоўвання. Спадзяёмся на супрацоўніцтва і ў гэтым мерапрыемстве!

ІП Сінішоў С. C.

Выязная кухня. Піва і спадарожныя тавары для піва.

ІП Шаляговіч А. Б.

Карысныя і смачныя дэсерты для ўсёй сям’і!

УКП «Патсдам»

Піва, квас, безалкагольная прадукцыя

ПГУП «Серж-фуд»

Паслугі грамадскага харчавання

ТАА «РМБСпай»

Кактэйльны бар з шоу барменаў і мноствам найсмачнейшых напояў

ІП Куксо Я. У.

Крама ў выглядзе драўлянай бочкі

ІП Лаюшка А. П.

Кавярня

ІП Быліцкі М. С.

Грамадскае харчаванне, вулічная ежа

ТАА «Авалонторг»

Мабільная кава-кропка. Асартымент: кава, кандытарскія вырабы.

ТАА «Эдэльбір»

Грамадскае харчаванне. Шашлык, хот-догі, гарніры, напоі.

ПГУП «Чэмпіён плюс»

Найсмачнейшыя бліны і шашлык ад нашай каманды «УХ» чакаюць сустрэчы з Вамі. І пра піва не забудзьцеся.

ТАА «Новы Альянс»

Грамадскае харчаванне, рэстараны нацыянальнай беларускай кухні.

ТАА «Імбір»

Піва + квас + безалкагольная прадукцыя

Лідскі філіял Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства

Аптовы і рознічны гандаль, грамадскае харчаванне, закупкі ў грамадзян, у т. л. індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны, вырабаў і прадукцыі асабістых падсобных гаспадарак і промыслаў, дзікіх пладоў, ягад і грыбоў, лекава-тэхнічнай сыравіны, другасных матэрыяльных рэсурсаў, іншых відаў прадукцыі і сыравіны. Аказанне платных паслуг насельніцтву. Ажыццяўленне знешнеэканамічнай дзейнасці.

ТАА «Лект-торг»

Рознічны гандаль / аптовы гандаль / імпарт піва Піўныя крамы «Точка» – добра вядомая ў Беларусі сетка спецыялізаваных піўных крам, якая прапануе сваім пакупнікам па-новаму паглядзець на піўную культуру і адкрыць для себя цікавае, смачнае і арыгінальнае піва. Зараз крамы «Точка» – гэта месца для сапраўдных аматараў пеннага напою, якія цэняць якасць і разнастайнасць сартоў піва, напояў і закусак.