Бел.

Рус.

FAQ

ПРАВІЛЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ФЕСТЫВАЛЮ LIDBEER-2017

Гэтыя правілы распрацаваныя з мэтай захавання бяспекі ў час правядзення Фестывалю LIDBEER-2017 (далей – Фестываль).

1. Агульныя палажэнні.

1.1. Гасцямі Фестывалю лічацца ўсе грамадзяне, якія прыбылі да месца яго правядзення і былі дапушчаныя на яго тэрыторыю.

1.2. Удзельнікамі Фестывалю прызнаюцца асобы, якія маюць дачыненне да арганізацыі Фестывалю, у тым ліку дапаможны персанал і артысты.

1.3. Уваход на тэрыторыю правядзення Фестывалю абазначае, што асоба пагадзілася з Правіламі Фестывалю і прымае іх.

2. Абавязкі гасцей і ўдзельнікаў

Госці і ўдзельнікі Фестывалю абавязаны:

2.1. Захоўваць і падтрымліваць грамадскі парадак; паважліва паводзіць сябе ў дачыненні да іншых гасцей і ўдзельнікаў Фестывалю, а таксама да службовых асоб, адказных за захаванне парадку і бяпекі пры правядзенні Фестывалю.

2.2. Не дазваляць дзеянняў, якія могуць быць небяспечнымі для гасцей і ўдзельнікаў Фестывалю або могуць прывесці да экстрэмальных сітуацый.

2.3. Выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншых асоб, адказных за захаванне грамадскага парадку і пажарнай бяспекі ў час правядзення Фестывалю.

2.4. Не пакідаць дзяцей без нагляду.

2.5. Беражліва адносіцца да збудаванняў і абсталявання на Фестывалі.

2.6. Захоўваць чысціню на тэрыторыі правядзення Фестывалю.

2.7. Паркаваць аўтатранспарт толькі ў спецыяльна адведзеных месцах.

2.8. Каб пазбегнуць непаразуменняў, набываць квіткі толькі ў афіцыйных распаўсюджвальнікаў.

2.9. Пры выяўленні пакінутых рэчаў і падазроных прадметаў, не чапаючы іх, паведаміць супрацоўнікам міліцыі або Арганізатарам Фестывалю.

2.10. Пра ўсе выпадкі правапарушэнняў, групы агрэсіўных грамадзян паведамляць супрацоўнікам міліцыі ці прадстаўнікам Аргкамітэта Фестывалю.

Арганізатары Фестывалю просяць з паразуменнем ставіцца да неабходнасці асабістага агляду і агляду асабістых рэчаў пры ўваходзе на тэрыторыю гала-канцэрта.

Звятраем вашу ўвагу, што Арганізатары Фестывалю не нясуць адказнасць за захаванасць вашых рэчаў. Будзьце пільныя і не пакідайце каштоўныя рэчы без нагляду!

3. Абмежаванні для гасцей Фестывалю

Гасцям Фестывалю забараняецца:

3.1. Выкарыстоўваць (выяўляць, дэманстраваць) сімволіку палітычнага, тэрарыстычнага і экстрэмісцкага характару, якая накіравана на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, сацыяльнай варожасці і можа абразіць гасцей і ўдзельнікаў Фестывалю.

3.2. Любым спосабам (словам, дзеяннем) абражаць іншых гасцей і ўдзельнікаў Фестывалю, парушаць грамадскі парадак.

3.3. Дапускаць любыя дзеянні, якія парушаюць парадак правядзення Фестывалю, у тым ліку кідаць пабочныя прадметы на трыбуну, сцэну і іншыя месцы выступлення ўдзельнікаў Фестывалю.

3.4. Перашкаджаць перамяшчэнню ўздельнікаў марапрыемства і транспартных сродкаў, залазіць на агароджу, парапеты, асвятляльныя прылады, пляцоўкі для тэлевізійных здымак, дрэвы, дахі, апорныя канструкцыі і іншыя збудаванні, не прызначаныя для размяшчэння на іх людзей; псаваць абсталяванне, элементы афармлення збудаванняў і зялёныя пасадкі.

3.5. Прыносіць на тэрыторыю правядзення Фестывалю:

- 3.5.1. Алкагольныя, слабаалкагольныя (у тым ліку піва) і безалкагольныя напоі незалежна ад тары (у тым ліку завадское пакаванне). Гэтае правіла дзейнічае на ўсёй тэрыторыі правядзення Фестывалю, у тым ліку на паркінгу. Ваду і іншыя напоі можна будзе набыць у зоне харчавання («Фудкорт»).

- 3.5.2. Прадукты харчавання з кароткім тэрмінам прыдатнасці і прадукты ў небяспечным пакаванні: любыя кансервы ў бляшаных і шкляных банках (за выключэннем дзіцячага харчавання), мяккія (вараныя) каўбасы, свежае мяса і рыбу.

- 3.5.3. Наркатычныя і псіхатропныя рэчывы. У выпадку выяўлення наркатычных, псіхатропных рэчываў звесткі пра іх і/ці парушальніка будуць перададзены праваахоўным органам для ацэнкі сітуацыі згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Неабходныя вам лекі (анальгін, актывіраваны вугаль, фільтрум, но-шпа і інш.) павінны быць у закрытым заводскім пакаванні.

- 3.5.4. Агнястрэльную, газавую, пнеўматычную, халодную зброю і іншыя небяспечныя для жыцця і здароўя людзей прадметы, у тым ліку колюча-рэжучыя інструменты, манікюрныя нажніцы, пілкі і г. д., металічныя пруты, пруткі, шыпы, цвікі, любую атрыбутыку з металічнымі дэталямі і інш.

- 3.5.5. Піратэхнічныя вырабы.

- 3.5.6. Прымусы, газніцы, газавыя балоны, лёгкаўзгаральныя і гаручыя рэчывы, за выключэннем цыгарэт і бытавых запальнічак.

- 3.5.7. Шкляныя прадметы.

3.6. Прыходзіць у зону правядзення гала-канцэрта з жывёламі.

3.7. Пакідаць дзяцей без нагляду.

3.8. Непаўналетнім гасцям – знаходзіцца ў зоне правядзення гала-канцэрта, а асобам, маладзейшым за 16 гадоў, – пасля 23.00 на ўсёй тэрыторыі правядзення Фестывалю без бацькоў або законных прадстаўнікоў.

4. Уваход на тэрыторыю правядзення гала-канцэрта

4.1. Уваход на пляцоўку гала-канцэрта ажыццяўляецца толькі па квітках.

4.2. Уваход для дзяцей да 7 гадоў бясплатны, абавязкова з паўналетняй асобай.

4.3. Непаўналетнія, якім больш за 7 гадоў, дапускаюцца на тэрыторыю правядзення гала-канцэрта пры наяўнасці квітка і ў суправаджэнні паўналетняй асобы.

4.4. Пры ўваходзе на пляцоўку гала-канцэрта будзе праводзіцца асабісты агляд і агляд асабістых рэчаў, у тым ліку пры дапамозе спецыяльных тэхнічных сродкаў. У выпадку адмовы ад асабістага агляду ці агляду асабістых рэчаў госці не дапускаюцца на пляцоўку гала-канцэрта, грошы за квіткі не вяртаюцца.

4.5. Папярэдні продаж квіткоў ідзе на сайце lidbeer.by, а таксама ў афіцыйных распаўсюджвальнікаў.

4.6. У дзень правядзення Фестывалю квіткі будуць прадавацца ў касах ля ўваходу ў закрытую канцэртную зону.

4.7. Каб пазбегнуць непаразуменняў, Арганізатары Фестывалю просяць не набываць квіткі ў прыватных асоб.

4.8. Арганізатары маюць права не прапусціць на пляцоўку гала-канцэрта асоб у стане алкагольнага, наркатычнага ап'янення ці празмернай эмацыянальнай узбуджанасці. Кошт квіткоў у такім выпадку не кампенсуецца.

5. Госці з амбежаванымі магчымасцямі

5.1. Аргкамітэт Фестывалю намагаецца стварыць камфортныя ўмовы для гасцей з абмежаванымі магчымасцямі. Пляцоўка гала-канцэрта мае травяное покрыва, на ёй могуць сустракацца ўчасткі, па якіх будзе цяжка рухацца. Ускладніць перамяшчэнне таксама можа дрэннае надвор’е. Аргкамітэт Фестывалю просіць прыняць гэтыя звесткі да ўвагі.

6. Бяспека

6.1. Захаванне правапарадку.

6.1.1. Захоўваць бяспеку на Фестывалі будуць супрацоўнікі АМАП, міліцыі і спецыяльных службаў. Упраўленне ўнутраных спраў горада Ліды і Арганізатары Фестывалю пераканаўча просяць звяртаць увагу на:

  • падазроныя рэчы (іх нельга чапаць, але неабходна тэрмінова паведаміць пра іх супрацоўнікам міліцыі або Арганізатарам Фестывалю);

  • падазроных асоб (неабходна тэрмінова паведаміць пра іх супрацоўнікам міліцыі або Арганізатарам Фестывалю);

  • агрэсіўныя групы гасцей, у тым ліку непаўналетніх (неабходна тэрмінова паведаміць пра іх супрацоўнікам міліцыі або Арганізатарам Фестывалю).

Просім таксама неадкладна паведамляць супрацоўнікам міліцыі або Арганізатарам Фестывалю пра ўсе факты парушэння правапарадку на тэрыторыі правядзення мерапрыемства.

6.2. Пажарная бяспека.

- 6.2.1. Гасцям і ўдзельнікам Фестывалю строга забаронена карыстацца адкрытым агнём. Парушальнікі будуць неадкладна выдаленыя з тэрыторыі правядзення Фестывалю.

- 6.2.2. Курэнне дазволена толькі ў спецыяльна адведзеных месцах. Просім вас упэўніцца, што вы патушылі акурак.

- 6.2.3. На Фестывалі забаронена выкарыстоўваць газніцы і награвальныя прыборы.

- 6.2.4. У выпадку выяўлення адкрытага агню неабходна прыняць тэрміновыя меры для яго гашэння, а таксама неадкладна звярнуцца ў штаб МНС на Фестывалі.

6.3. Першая дапамога.

- 6.3.1. На Фестывалі будзе арганізаваны пункт аказання першай медыцынскай дапамогі, у які госці і ўдзельнікі Фестывалю змогуць звярнуцца пры ўзнікненні праблем са здароўем.

7. Адказнасць за парушэнне Правілаў

Госці і ўдзельнікі Фестывалю, якія парушаць гэтыя Правілы, могуць быць прыцягненыя да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

КВІТКІ

Уваход на фестываль бясплатны?

Так, уваход на фестываль LIDBEER-2017 бясплатны. У фестывальную зону ўваходзяць пляцоўкі «МАРКЕТ», «ВОЛЬНАЯ СЦЭНА», частка пляцовак «ФУДКОРТ» і «ЗАБАВЫ», асобныя санітарныя зоны.

На гала-канцэрт патрэбен квіток?

Так. Сёлета канцэртная пляцоўка будзе закрытая на працягу ўсяго фестывалю. Яна ўключае «ГАЛА-КАНЦЭРТ», частку пляцовак «ФУДКОРТ» і «ЗАБАВЫ», асобныя санітарныя зоны. Кошт квітка на гала-канцэрт на сайце lidbeer.by – 10 беларускіх рублёў, з 1 верасня – 15 беларуских рублеу. Кошт квітка ў дзень фестывалю будзе павялічаны.

Дзе набыць квіток на гала-канцэрт?

Квіткі на гала-канцэрт прадаюцца анлайн на сайце lidbeer.by, на сайце і ў касах білетнага аператара ticketpro.by (карта месцаў продажу даступная па спасылцы http://www.ticketpro.by/jnp/shops/index.html). У дзень фестывалю квіткі будуць прадавацца ля ўваходу ў канцэртную зону, але іх кошт будзе павялічаны.

Як трапіць на гала-канцэрт?

Уваход на закрытую пляцоўку гала-канцэрта ажыццяўляецца па квітках. Квіткі можна набыць загадзя на сайце lidbeer.by або ў дзень фестывалю ў касах ля ўваходу. Для ўваходу ў зону гала-канцэрта неабходна прайсці асабісты агляд і прад’явіць квіток. Каб пакінуць зону гала-канцэрта, неабходна на выхадзе атрымаць бранзалет, які забяспечыць магчымасць паўторнага ўваходу. Важна захоўваць пры сабе квіток да канца мерапрыемства.

Ці патрэбен квіток дзіцяці?

Уваход на канцэртную пляцоўку для дзяцей да 7 гадоў вольны. Падрабязней пра гэта чытайце ў Правілах фестывалю.

Жыхары Ліды таксама могуць набыць квіткі на гала-канцэрт у касе Палаца культуры.
Даведкi па тэлефоне: 8 (0154) 52 86 91.

ДЗЕ І КАЛІ

Дзе адбываецца фестываль?

Фестываль LIDBEER традыцыйна чакае гасцей у сталіцы беларускага піваварэння – горадзе Лідзе (Гродзенская вобласць, Рэспубліка Беларусь). Падчас фестывалю пешаходным стане амаль увесь цэнтр горада, таму жывымі дэкарацыямі LIDBEER-2017 будуць легендарныя муры Лідскага замка, маляўнічыя берагі Лідзейкі і ўтульныя старажытныя вулачкі.

Калі пачынаецца і заканчваецца фестываль?

Пачатак работы фестывальных пляцовак – 10:00 (9 верасня).

Пачатак гала-канцэрта – 18:00.

Заканчэнне гала-канцэрта – 23:00.

Заканчэнне фестывалю – 01:00 (10 верасня).

У праграме магчымыя змены!

Як даехаць да Ліды?

На машыне з Мінска:

  • Па трасе М6 – 150 км да з’езду на дарогу М11/Е85, якая прывядзе вас у Ліду. Звярніце ўвагу, што на трасе ідзе рамонт, таму, каб пазбегнуць магчымых затораў, прапануем абраць альтэрнатыўны маршрут.

  • Па трасе Е30/М1 – 51 км да з’езду на пасёлак гарадскога тыпу Мір (дарога Р64). Далей каля Міра павярніце на трасу Р11 і рухайцеся да вёскі Ганчары, потым выязджайце на трасу Е85, якая ідзе ў Ліду.

  • Па трасе М6 едзьце да горада Іўе, павярніце на дарогу Р135 і рухайцеся да вёскі Ліпнішкі, далей павярніце на дарогу Р89, якая вядзе ў Ліду.

На цягніку з Мінска:

  • цягнік №634Ф «Мінск – Гродна»;

  • цягнік №077Щ «Масква – Гродна»;

  • цягнік №673Б «Мінск – Гродна»;

  • цягнік №629Б «Мінск – Гродна».

На аўтобусе:

  • Арганізаваны спецыяльны рэйс з Мінска «LIDBEER-Экспрэс». Квіткі можна набыць на сайце lidbeer.by ці пры дапамозе сэрвісу ticketpro.by. У кошт праезду (29,5 рублёў без камісіі, з 1 верасня – 34,5 рублёў.) уваходзіць квіток на гала-канцэрт.

  • Аўтобусныя туры на LIDBEER-2017 прапануюць таксама шматлікія тураператары. Свой удзел пацвердзілі «Дэльфін Груп» і Paradise Travel; будуць аўтобусныя туры з Полацка. Сачыце за абнаўленнем інфармацыі ў групах у vk i facebook.

  • Да Ліды можна даехаць і на рэйсавым аўтобусе. Актуальны расклад размешчаны на сайце: https://ticketbus.by/.

На маршрутным таксі:

  • З Мінска, з вуліцы Кірава, рэгулярна адпраўляюцца маршрутныя таксі ў напрамку Ліды. Расклад можна знайсці на сайтах прыватных перавозчыкаў.

На спадарожным транспарце:

  • Знайдзі таго, хто паедзе на сваёй машыне і зможа падвезці вас з сябрамі. Для гэтага напішы ў спецыяльнай тэме "Шукаю спадарожніка" https://vk.com/topic-125752115_34176340?offset=0, што ты пасажыр і шукаеш кампанію з машынай :)

Дзе прыпаркавацца?

У горадзе даступны ўсе дазволеныя паркоўкі. Прыпаркавацца таксама можна будзе ў першым радзе праспекта Перамогі ў накірунку цэнтра горада ад Лідскага замка да паравоза. У пешай даступнасці ад месца правядзення фестывалю арганізавана вялікая паркоўка на полі пры выездзе з г. Ліды па вул. Ленінскай (перад в. Навасёлкі з правага боку). Пасля запаўнення ўсіх парковак у горадзе будуць даступныя паркоўкі на полі справа па ходу руху ў бок г. Гродна (в. Астроўля) і на полі справа па ходу руху з боку г. Мінска (в. Ёдкі). Ад апошніх двух парковак да месца правядзення фестывалю i назад будзе курсіраваць бясплатны аўтобус.

Паркоўка для аўтобусаў знаходзіцца на вул. Ленінскай (уздоўж парку) і вул. Качана (за лядовым палацам).

Дзе пераначаваць?

На фестывалі будзе разбіты палаткавы лагер з магчымасцю арандаваць палаткі і турыстычнае абсталяванне, будуць пастаўлены прыбіральні і рукамыйнікі. Прадугледжаны паркоўка і міліцэйскі патруль. Лагер будзе размешчаны ў пешай даступнасці ад месца правядзення фестывалю

У Лідзе існуе тры гатэлі і хостэл. Недалёка ад горада ёсць некалькі сядзіб і дамоў адпачынку. Больш падрабязная інфармацыя ў групах у vk i facebook.

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што прыносіць з сабою ў лагер колюча-рэжучыя прадметы забаронена! За захаванасць вашых рэчаў арганізатары адказнасць не нясуць! Больш інфармацыі – у групах у vk i facebook.


Дзе і як будзе арганізаваны палаткавы лагер?

Палаткавы лагер будзе разбіты ў пешай даступнасці ад месца правядзення фестывалю. На абгароджанай тэрыторыі кемпінга будзе магчымасць паставіць уласную палатку або арандаваць абсталяванне на месцы. Са спісам пракатных тавараў і цэнамі на іх вы можаце пазнаёміцца ў дакуменце па спасылцы.


Прапануем вам загадзя забраніраваць неабходнае абсталяванне па тэлефонах: +375(29)620-47-95, +375(29)798-65-75.


У лагеры будуць усталяваны прыбіральні і рукамыйнікі. Прадугледжана паркоўка і міліцэйскі патруль. Звяртаем вашу ўвагу, што прыносіць з сабой колюча-рэжучыя прадметы забаронена! За захаванасць рэчаў арганізатары адказнасць не нясуць! Заезд – 9 верасня з 10:00, выезд – 10 верасня да 15:00.


Дзе застацца на ноч?

У Лідзе працуюць некалькі гасцініц і хостэлаў. Недалёка ад горада размешчаны шматлікія сядзібы і дамы адпачынку. Спецыяльна для гасцей фестывалю арганізаваны начлег у бліжэйшых дзіцячых аздараўляльных лагерах. Больш інфармацыі ў групах у vk і facebook. Падрабязны спіс месцаў па спасылцы.


Для тых, хто жадае наведаць горад Ліду, існуе вялікая разнастайнасць месцаў адпачынку і жылля. Калі вы любіце камфорт, то ў Лідзе размешчаны 3 гасцініцы, самая знакамітая сярод якіх – «Ліда»
(г. Ліда, вул. Грунвальдская, д. 1, тэл. +375154526994). Усе нумары абсталяваны тэлевізарам, у некаторых ёсць гасціны куток для адпачынку. Ва ўсіх нумарах ёсць уласны ванны пакой з бясплатнымі туалетна-касметычнымі рэчамі і фенам. Аўтаўладальнікам прапануецца ахоўваемая паркоўка. Адлегласці: да чыгуначнага вакзала Ліды – 0,7 км; да аўтавакзала Ліды – 0,5 км. Паснедаць можна ўнутры гасцініцы. Кошт стандартнага аднамеснага нумара 37,40 BYN, двухмеснага – 77 BYN. Ёсць і іншыя катэгорыі нумароў.

Больш сучасны гатэль «Экватар» (г. Ліда, вул. Кірава, д. 4, тэл. +375154530101) знаходзіцца недалёка ад цэнтра горада. Асноўныя характарыстыкі – новы, сучасны, чысты, танны. Кошт аднамеснага стандартнага нумара – 35 BYN, двухмеснага – ад 65 BYN. Побач ёсць кафэ, рэстаран і супермаркет, ахоўваемая бясплатная паркоўка. Для тых, хто дабіраецца грамадскім транспартам з чыгуначнага або аўтавакзала г. Ліды: да гатэля можна даехаць на аўтобусе № 3 да прыпынку «Дом народнай творчасці» або № 9 да прыпынку «Універсам».

У гасцініцы «Кантынент» (г. Ліда, вул. Кірава, д. 8, тэл. +375154567322, +375296057212) усе нумары добрыя, адрозніваюцца памерамі і цаной. Нумар з аднаспальным ложкам будзе каштаваць ад 35 BYN, з двума ложкамі – ад 50 BYN. Сняданак трэба заказаць напярэдадні вечарам (для кагосьці гэта пэўная цяжкасць). Побач з гатэлем: кафэ, бар, казіно і г. д. Уласная паркоўка. Wi-Fi па картках, за асобную, але невялікую плату.

У цэнтры горада размешчаны хостэл «Перекресток» (г. Ліда, вул. Радзюка, д. 2а, тэл. +375154652740, +375445544839). У гэтым хостэле вы знойдзеце двух- і трохмесныя пакоі па прывабных цэнах. На паверсе ёсць агульны душавы пакой і асобная душавая кабінка. Таксама ў хостэле ёсць кухня, абсталяваная ўсім неабходным для прыгатавання ежы. Кошт аднамесных нумароў – ад 18 BYN. Паблізу знаходзіцца некалькі прадуктовых крам і «Стары» рынак.

Да ўстаноў тыпу «хостэл» нядаўна далучыўся і хостэл на базе «Лідскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі» (г. Ліда, вул. П. Марозава, д. 17А, тэл. +375154 611329, +375154611242). Найбольшым плюсам з'яўляецца цана! Яна у хостэле больш чым прымальная – усяго 6 рублёў за ноч. Да паслуг пастаяльцаў два пакоі на 10 і 11 месцаў, у наяўнасці халадзільнік, электрачайнік. Таксама на паверсе размешчаны душавыя з гарачай вадой і туалет. Сярод дадатковых паслуг – экскурсіі па Лідзе і наваколлях, наведванне выставак і музеяў, краязнаўчыя заняткі і нават майстар-класы па стральбе з лука і арбалета ад прафесійных інструктараў.

Для прыхільнікаў хостэлаў прапануецца гасцявы дом і лазня «Закадычная» недалёка ад Ліды (в. Астроўля, вул. Навасёлаў, д. 63, тэл. +375296458459). Тут можна размясціцца з хатнімі жывёламі. Да паслуг гасцей прыватная паркоўка. Падключаны бясплатны Wi-Fi. У доме 7 спальняў, 1 ванны пакой, а таксама кухня з духоўкай і мікрахвалевай печчу. Сярод іншых выгод – тэлевізар з ВК-экранам і спадарожнікавымі каналамі. Госці могуць карыстацца саўнай і агульным ванным пакоем. Кошт ложка-месца – прыблізна 16 BYN. Маюцца двух- і чатырохмесныя нумары, мангалы, спартыўная пляцоўка, бясплатная арэнда веласіпедаў.

А тых, хто аддае перавагу прастаце беларускай вёскі перад гарадской мітуснёй, з радасцю прымуць у свае абдымкі размешчаныя недалёка ад Ліды сядзібы і гасцявыя дамы. Сядзіба «Заманіха» (Лідскі раён, в. Белагруда, 15 км ад Ліды, +375297822585 +375444849186) гатова прапанаваць начоўку для 8 чалавек. Тут можна лавіць рыбу, паляваць на дзічыну, жарыць шашлыкі, праводзіць свята ў альтанцы. Таксама гаспадары могуць арганізаваць для вас краязнаўчыя экскурсіі.

Яшчэ 10 чалавек прыме аграсядзіба «Мой родны кут», размешчаная за 6 км ад Ліды і за 500 м ад чыгуначнай станцыі Гутна (кірунак Ліда – Маладзечна; Лідскі раён, в. Сухвальня, д. 84, тэл. +375296125487, +375336208668). На тэрыторыі сядзібы – лазня, спартыўныя пляцоўкі, альтанка, мангал, заакуток. Недалёка – маляўнічае возера.

Ёсць магчымасць адпачыць у аграсядзібе «Дзітвянка» (за 12 км ад Ліды, усяго за 2 км ад а.г. Дзітва на хутары, тэл. +375296170450). У кошт уваходзяць: лазня на 4 гадзіны, банкетная зала на 24 асобы, альтанка на 12 чалавек каля хаты, вялікая альтанка на 50 асоб, кухня з посудам, халадзільнікам, мікрахвалевай печкай, пліта, гарачая вада, душ і санвузел у хаце, спальныя пакоі на 12 асоб, купанне ва ўласным возеры, мангал, вогнішча для прыгатавання юшкі, валейбол, футбол. Кошт (да 15 асоб): у пятніцу і нядзелю 100 BYN, у суботу 120 BYN, у будні – 90 BYN.

У сядзібе «Крупава» (вул. Азёрная, д. 27, в. Крупава, 10 км ад Ліды, тэл. +375292857877) турыстам прапануюць два пакоі ў цагляным доме з усімі выгодамі для 6-8 асоб, кухню. У доме пячное ацяпленне. У сядзібе ёсць малады сад, стаянка для аўтамабіляў, мангал, месца для ўстаноўкі палатак. Побач з сядзібай возера, дзе водзіцца рыба. Магчыма арганізаваць харчаванне. Спецыялізацыя сядзібы – сямейны адпачынак. Для аматараў актыўнага адпачынку ёсць спартыўная пляцоўка, прадастаўляецца спартыўны інвентар.

Сядзіба «Ля Лукамор’я» (в. Паддубна, д. 1, +375296153397) размешчана ў лесе за 7 км ад горада Ліды, побач з паляўнічымі ўгоддзямі. Турыстам прапануюць аднапавярховую хату ў вясковым стылі, якая складаецца з 3-х жылых пакояў, кухні, крытай тэрасы. У доме пячное ацяпленне, камін. Вакол сядзібы разбіты сад, ёсць гарод. На надворку гаспадарчыя пабудовы, альтанка, крыты мангал, арэлі, лазня з пакоем адпачынку.

Сядзіба «Пятры» (в. Пятры, д. 1. тэл. +375297823122) размешчана на хутары за 15 км ад Ліды па трасе Мінск – Гродна. Вясковая хата, руская лазня, сажалка, лес, крытая альтанка на 30 месцаў, абсталяваная валейбольная пляцоўка. У хаце размяшчаецца 6-10 чалавек; кухня, санвузел, гарачая вада. Рыбалка ў сажалцы і на рэках Нёман і Гаўя за 6 км ад хутара.

Сядзіба «Літоўскі хутарок» (вул. Крылова, д. 55а, тэл. +375292878796, +375296625921) размешчана ў г. Лідзе ў паркавай зоне. Своеасаблівы хутар сярод горада, схаваны пад кронамі высокіх ліп, бяроз, дубоў. Бліжэйшыя пабудовы далей за 500 метраў. Дом з цэглы з цёплай падлогай, у якім гасцям прапануюцца дзве спальні: у адной духспальны ложак, у другой 2 аднаспальныя ложкі, раскладная канапа, печка-ляжанка. Ёсць дамашні кінатэатр з тэлевізарам і акустычнай сістэмай. Зала мяжуе з кухняй, дзе гаспадары прыгатуюць вам стравы з дзічыны, і мае выхад на тэрасу. Для гасцей асобны санвузел з усімі выгодамі (туалет, бідэ, душ, умывальнік). У дварышчы размешчана двухпавярховая лазня ў стылі паляўнічага доміка з тэрасай з натуральнага дрэва, дзе можна прыгатаваць шашлыкі, юшку, бліны і інш. У лазні (парылка, душ, купель, санвузел) ёсць пакой адпачынку. Ва ўтульным дворыку з арэлямі, гамакамі, сажалачкай, спартыўнай пляцоўкай можна адпачыць ад гарадской мітусні.

У двух пакоях гасцявога дома «Dainova» (в. Дайнова-1, д. 31, тэл. +375297866921) змогуць размясціцца на начлег 5-6 чалавек. Гэта ўтульная хатка, якая стаіць на ўскрайку леса, прызначана для адпачынку невялікай кампаніі ўдалечыні ад гарадской мітусні. Сядзіба «Dainova» мае ўсе выгоды: душ, камфартабельны санвузел, тэлевізар, DVD-прайгравальнік, лазню, басейн, альтанку, мангал, спартыўную пляцоўку.

Сядзіба «Гасцiнны двор» (в. Дайнова-1, д. 86, тэл. +375299339157) размешчана за 5 км ад горада Ліды ў вёсцы Дайнова-1. На тэрыторыі беларускай сядзібы «Гасцінны двор» ёсць альтанка і месца для гатавання юшкі, мангал і шампуры для шашлыкоў, рашотка для барбекю, а таксама градка зеляніны да стала. Аматары папарыцца могуць наведаць рускую лазню на дровах з бярозавымі венікамі. Прыхільнікі актыўнага адпачынку змогуць з карысцю правесці час на спартыўнай пляцоўцы, да вашых паслуг спартыўны інвентар. Вясковая хата пабудавана з дрэва і звонку абкладзена цэглай. Ацяпленне пячное. У хаце тры спальні з агульнай умяшчальнасцю да 10 асоб, кухня з мікрахвалевай печчу, халадзільнікам, посудам, а таксама банкетная зала на 20 асоб з караоке, музычным цэнтрам, DVD і TV. Для дзяцей прадугледжаны пляцоўка і надзіманы басейн. Кошт пражывання – 20 BYN за асобу за суткі (мінімальны кошт арэнды дома – 100 BYN, у выхадныя і святочныя дні – 140 BYN).

Для пражывання ў сядзібе «Мытнянскі гасцінец» (15 км ад горада Ліды, в. Мыто, вул. Цэнтральная, д. 16, тэл. +375296143543) гасцям прапануецца драўляная хатка на тры пакоі, якая стаіць ў глыбіні саду. Пячное ацяпленне, чароўны дворык, рыбалка, лазня, альтанка, спартыўная пляцоўка – асноўныя элементы адпачынку ў гэтай сядзібе.

Яшчэ адзін варыянт для пражывання – дзіцячыя лагеры: «Бярозка» (Лідскі раён, в. Белагруда, 19 км ад Ліды, тэл. +375154526603,+375156194360), «Сонейка» (Лідскі раён, недалёка ад в. Дакудава, 20 км ад Ліды, тэл. +375336011170, +375296992854), «Спадарожнік» (Лідскі раён, в. Дакудава, 25 км ад Ліды, тэл. +375156192275). Многія домаўладальнікі ў Лідзе таксама здаюць у арэнду пакоі і кватэры на суткі па вельмі прывабных цэнах.

Спяшайцеся, колькасць арэнднага жылля абмежаваная!




Аддзел адукацыі, спорту і турызму Лідскага раённага выканаўчага камітэта для размяшчэння гасцей фестывалю «LIDBEER-2017» прапануе:

Дзіцячы аздараўляльны лагер «Бярозка», які знаходзіцца ў маляўнічым месцы на беразе ракі Дзітвы ў вёсцы Белагруда за 17 км ад горада Ліды. Тэрыторыя лагера складае 3,4 га. Лагер «Бярозка» мае аднапавярховы цагляны спальны корпус і светлыя драўляныя домікі мансарднага тыпу, у якіх адначасова могуць размясціцца 190 адпачывальнікаў. У лагеры маюцца асобныя будынкі клуба, медпункта, душавой, сталовай, спартзалы.
Кошт ложка-месца без дастаўкі – 6,00 руб.
Кошт пакоя без дастаўкі – 30,00 руб.
Кошт ложка-месца з дастаўкай – 7,00 руб.
Кошт пакоя з дастаўкай – 33,00 руб.
Кантактныя тэл. +375445445799, +375295417396 (Каргіна Аліна Нікадзімаўна)

Дзіцячы аздараўляльны лагер «Сонейка», які размешчаны за 25 км ад горада Ліды, ва ўрочышчы Дакудава, у хвойным лесе, у раёне сутокі дзвюх рэк – Нёмана і Дзітвы, воддаль ад прамысловых прадпрыемстваў і населеных пунктаў. Тэрыторыя лагера складае 4,2 га, на ёй размешчаны два двухпавярховыя жылыя карпусы і жылы домік мансарднага тыпу. Да паслуг гасцей 38 пакояў рознай камфортнасці, у якіх адначасова можна размясціць 140 чалавек. Таксама маецца асобны будынак з душавымі пакоямі. На тэрыторыі лагера ёсць басейн.
Кошт ложка-месца без дастаўкі – 6,00 руб.
Кошт пакоя без дастаўкі – 30,00 руб.
Кошт ложка-месца з дастаўкай – 7,00 руб.
Кошт пакоя з дастаўкай – 33,00 руб.
Кантактныя тэл. +375296992854, +375336011170 (Мілейка Дзмітрый Іванавіч)

Дзіцячы аздараўляльны лагер «Спадарожнік», які размешчаны за 25 км ад Ліды ва ўрочышчы Дакудава, у хвойным лесе, у раёне сутокі дзвюх рэк – Нёмана і Дзітвы, воддаль ад прамысловых прадпрыемстваў і населеных пунктаў. Тэрыторыя лагера складае 7,6 га, на ёй размешчаны два двухпавярховыя спальныя карпусы, абсталяваныя пакоямі адпачынку, санвузламі і ўмывальнікамі. Да паслуг гасцей 33 пакоі рознай камфортнасці, у якіх адначасова можна размясціць 160 чалавек. Таксама маецца асобны будынак медпункта і клуба-сталовай.
Кошт ложка-месца без дастаўкі – 6,00 руб.
Кошт пакоя без дастаўкі – 30,00 руб.
Кошт ложка-месца з дастаўкай – 7,00 руб.
Кошт пакоя з дастаўкай – 33,00 руб.
Кантактны тэл. +375295840192 (Шафранава Таццяна Віктараўна)

Дастаўка будзе ажыццяўляцца аўтобусамі аддзела адукацыі , спорту і турызму. Рух аўтобусаў будзе арганізаваны па раскладзе. Дадатковая інфармацыя па ўказаных вышэй тэлефонах.

Фудкорт

Ці будуць прадавацца ежа і піва паасобку?

Так, як і летась, на тэрыторыі фудкорта будуць розныя гандлёвыя кропкі: у адных можна будзе набыць і піва, і ежу, у іншых – толькі піва ці ежу. Каб гасцям было больш зручна, на фестывалі прадугледжаны спецыяльныя ўказальнікі.

ПРАВІЛЫ І АБМЕЖАВАННІ

Ці можна прыйсці на фестываль са сваімі алкагольнымі напоямі і ежай?

На тэрыторыю правядзення фестывалю забаронена прыносіць алкаголь і іншыя напоі, а таксама прадукты харчавання, якія хутка псуюцца, і прадукты ў небяспечнай упакоўцы. Падрабязна пра гэта чытайце ў Правілах фестывалю.

Ці можна прыйсці на фестываль з дзецьмі?

Уваход на фестываль і на закрытую пляцоўку канцэрта непаўналетнім асобам дазволены толькі з бацькамі. Дзецям мы прапануем асобныя пляцоўкі з забаўкамі.

Нагадваем, што згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь продаж алкагольных напояў асобам, маладзейшым за 18 гадоў, забараняецца. Асобам, якія не дасягнулі 16 гадоў, забараняецца таксама знаходзіцца на вуліцах горада з 23:00 да 06:00.

Ці можна на фестывалі курыць?

Курэнне на тэрыторыі правядзення фестывалю дазволена толькі ў спецыяльных месцах.

Ці можна ўзяць з сабой на фестываль сабаку?

На LIDBEER-2017 вы можаце весела пабавіць час з вашым выхаванцам. Аднак звярніце ўвагу, што на тэрыторыі правядзення фестывалю дзейнічаюць правілы выгулу сабак: ваш сабака абавязкова павінен быць у намордніку, на павадку, вы павінны мець з сабой санітарны кантэйнер. На пляцоўку гала-канцэрта ўваход з жывёламі забаронены.

Якія яшчэ абмежаванні будуць на фестывалі?

З Правіламі фестывалю вы можаце пазнаёміцца ў Правілах фестывалю.

УДЗЕЛ І ГАЛАСАВАННЕ

Як падаць заяўку на ўдзел у фестывалі?

Заяўка на ўдзел падаецца праз форму зваротнай сувязі на сайце з 7 чэрвеня па 21 ліпеня.

Абярыце ў меню цікавую вам пляцоўку, напішыце сваю прапанову і пакіньце кантактныя даныя. Мы разгледзім вашу заяўку і абавязкова з вамі звяжамся.

Як адбываецца галасаванне?

Галасаванне адбудзецца на сайце lidbeer.by з 22 ліпеня па 4 жніўня. Прагаласаваць змогуць усе наведвальнікі сайта, увайшоўшы праз адну з прапанаваных сацыяльных сетак. На сайце будзе працаваць сістэма вызначэння накрутак, недобрасумленныя ўдзельнікі галасавання могуць быць дыскваліфікаваныя.

Колькі ўдзельнікаў атрымаюць запрашэнне на фестываль?

Колькасць фіналістаў галасавання будзе абвешчана пазней. Сачыце за абнаўленнем інфармацыі на сайце.

Якія патрабаванні да ўдзельнікаў?

Для кожнай катэгорыі ўдзельнікаў прадугледжаны асобныя правілы. З кожным фіналістам будзе заключана дамова. Разам мы робім фестываль лепшым!

Удзел у фестывалі бясплатны?

Удзел у фестывалі бясплатны для пляцовак «ВОЛЬНАЯ СЦЭНА» і «МАРКЕТ», платны для пляцоўкі «ФУДКОРТ», дагавораны для пляцоўкі «ЗАБАВЫ».

Ці прадугледжаны ганарар для груп, якія выступяць на «ВОЛЬНАЙ СЦЭНЕ»?

Музыкантам забяспечаць належныя тэхнічныя і побытавыя ўмовы, артысты атрымаюць добрую магчымасць заявіць пра сябе ў СМІ, а гурт-лідара галасавання на «ВОЛЬНАЙ СЦЭНЕ» мы запросім адкрыць LIDBEER-2018.

ЭКСКУРСІІ НА ЗАВОД

Ці плануюцца экскурсіі на завод ААТ «Лідскае піва»?

Так, экскурсіі на завод плануюцца. С 10.00 до 17.30, працяжнасць экскурсіі – 40 минут. Звяртаем вашу ўвагу, што колькасць экскурсій, як і колькасць экскурсантаў, абмежаваная (на завод могуць трапіць не больш за 600 чалавек за дзень). На завод нельга трапіць у стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення. Забаронены ўваход асобам, якім не споўнілася 18 гадоў.

Ці патрэбны папярэдні запіс на экскурсію?

Пытанне пра папярэдні запіс на экскурсіі пакуль абмяркоўваецца. Калі ласка, сачыце за абнаўленнем інфармацыі на сайце і ў групах у vk i facebook.

Ці можна наведаць завод з дзецьмі?

Праграма экскурсіі разлічана на паўналетніх наведвальнікаў, таму экскурсанты павінны быць старэйшымі за 18 гадоў. Дзеці наведаць завод не змогуць.