down

Мутнаевока

«Мутнаевока» – беларускі гурт, які выконвае песні на беларускай мове. Заснаваны ў 2008 годзе ў Мінску. Музычны накірунак – альтэрнатыўны рок, авангард-рок, пост-панк.Выхад дэбютнага альбома «Пошлы гламур» у 2010 годзе стаў зыходным пунктам у творчасці гурту. Акрамя гэтага альбома ў дыскаграфію альбома ўваходзіць ЕР «Усе мае сябры» (2011), ЕР «Ліхаманка» (2012) і ЕР «Апантаны» (2014).16 мая 2014 года гурт прэзентаваў свой другі студыйны альбом з назвай «Дзень Незалежнасьці», які стаў адным з 10 лепшых альбомаў першага паўгоддзя па версіі партала Experty.by. У маі 2015 года гурт выпусціў максі-сінгл «Голыя танцы». У 2016 годзе рэліз быў адзначаны музыкальнай прэміяй «Даём рады» як лепшы сінгл 2015 года. «Мутнаевока» выступалі на адной сцэне з такімі музыкантамі, як «Сегодня Ночью», Noize MC, «Animal Джаz» «Воплі Відоплясова». У верасні 2013 выйшлі на сцэну мінскага Палаца спорту разам з фінскім рок-гуртам The Rasmus. 1 снежня 2015 года «разагрэлі» брытанскі гурт Carl Barât & The Jackals у сталічным клубе Re:Public. Першыя прадстаўнікі Беларусі на фестывалі «Суседні свет» (2011, Украіна), удзельнікі фестываляў «Жывы гук ON-line» (2009, 2013, Беларусь), «Рок-Млын» (2011, Беларусь), «Матор-байк-фэст» (2011, 2012, Беларусь), а таксама «Рок за баброў» (2010, Беларусь), дзе занялі трэцяе месца ў конкурсе «Движение за освежение». У 2015 годзе гурт «Мутнаевока» прыняў удзел у рок-фестывалі ў горадзе Лагойску, перамог у конкурсе і адкрыў фестываль GreenFest.У ліпені 2016 года гурт выступіў на буйнейшым беларускім фестывалі LIDBEER.

Видео
Усе гурты